Навіны Белавія
Адзін з самалётаў “Белавія” цяпер носіць імя Анатоля Гусарава
Самаму сучаснаму самалёту “Белавія” Boeing 737-8 прысвоена імя першага генеральнага дырэктара Анатоля Мікалаевіча Гусарава, які ўзначальваў авіякампанію на працягу 25 гадоў. Рашэнне назваць паветранае судна імем Анатоля Гусарава было ініцыявана працоўным калектывам авіякампаніі і падтрымана Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Памятны надпіс “Anatoly Gusarov” выкананы ў шэрым колеры і размешчаны на насавой частцы фюзеляжа з левага боку.
“Нельга казаць пра гісторыю “Белавія” і пра яе дасягненні без узгадвання Анатоля Мікалаевіча, - адзначыў генеральны дырэктар “Белавія” Ігар Чаргінец. – Ён стварыў кампанію практычна з нуля, быў не проста кіраўніком, але і прыкладам для пераймання. Анатоль Мікалаевіч матываваў супрацоўнікаў своёй мэтанакіраванасцю і верай у людзей. Ён верыў у тую каманду, якую стварыў; ён умеў выбраць найбольш аптымальны шлях да дасягнення мэты. Улічваючы значнасць асобы Анатоля Мікалаевіча для авіякампаніі, мы вырашылі прысвоіць яго імя аднаму з самалётаў, якія ён лічыў, павінны сімвалізаваць пачатак новага этапу развіцця авіякампаніі”.
Анатоль Мікалаевіч Гусараў узначаліў авіякампанію “Белавія” ў 1996 годзе і кіраваў ёю 25 гадоў – до 2021 года.
На момант стварэння авіякампанія эксплуатавала самалёты савецкай вытворчасці Як-40, Ан-24, Ан-26, Ту-134, Ту-154 і перавозіла каля 400 тысяч пасажыраў за год.
Глубокія веды працэсаў развіцця грамадзянскай авіяцыі дазволілі Анатолю Мікалаевічу вызначыць стратэгічна важныя напрамкі для “Белавія”: мадэрнізацыю парка паветраных суднаў, падрыхтоўку лётнага і тэхнічнага персаналу, укараненне інфармацыйных тэхналогій, фарміраванне каманды спецыялістаў у галіне менеджменту. Пад яго кіраўніцтвам авіякампанія стала паўнапраўным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), адной з першых у СНД укараніла тэхналогію электроннага пасажырскага білета, актыўна развівала маршрутную сетку і праводзіла мадэрнізацыю флоту. Так, у 2001 годзе быў пачаты паэтапны вывад з эксплуатацыі састарэлых самалётаў савецкай вытворчасці, а з 2003 года – пераход на паветраныя судны заходняй вытворчасці. За 25 гадоў пад кіраўніцтвам Анатоля Мікалаевіча Гусарава парк паветраных суднаў абнавіўся да сучасных Boeing 737-300, Boeing 737-500, Boeing 737-800, Boeing 737-8, Embraer 175, Embraer 195, шматразова ўзрасла колькасць пасажыраў, якія перавозяцца. Набыццё Boeing 737-8 стала самым значным праектам, які быў рэалізаваны пад кіраўніцтвам Анатоля Мікалаевіча Гусарава.
У студзені 2021 года Анатоль Мікалаевіч Гусараў па стане здароўя быў вымушаны пакінуць пасаду генеральнага дырэктара авіякампаніі “Белавія”, а ў ліпені 2021 года пайшоў з жыцця.
Увесь калектыў авіякампаніі беражліва захоўвае светлую памяць аб сваім першым кіраўніку, імя якога зараз будзе насіць самалёт авіякампаніі.