Навіны Белавія

12 Жніўня 2022

Пацвярджэнне высокіх стандартаў: 25 лет назад “Белавія” ўступіла ў ІАТА

12 жніўня 1997 года “Белавія” стала членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту ІАТА. Кампанія ўвайшла ў склад прэстыжнай асацыяцыі адной з першых у СНД. І з таго часу, на працягу 25 год, пастаянна пацвярджае высокія міжнародныя стандарты ў сферы аказання паслуг пасажырам і гарантавання бяспекі палётаў.
“Белавія” ўваходзіць у ІАТА нараўне з вядучымі сусветнымі кампаніямі (усяго каля 290 удзельнікаў). Членства ў асацыяцыі сведчыць пра тое, што авіякампаніі прытрымліваюцца авіяцыйных норм і патрабаванняў, адпаведнасць якім неабходна пастаянна пацвярджаць.

На працягу ўсяго перыяду дзейнасці забеспячэнне бяспекі палётаў з’яўляецца прыярытэтам авіякампаніі. З 2008 года “Белавія” ўключана ў рэгістр ІАТА і пастаянна пацвярджае свой статус як авіякампанія, якая адпавядае стандартам эксплуатацыйнай бяспекі (IOSA). Кіраўніцтва па стандартах IOSA уключае каля 1000 патрабаванняў. Наяўнасць дзеючага сертыфіката IOSA – сведчанне выкарыстання авіякампаніяй передавых міжнародных стандартаў у галіне кіравання бяспекай палётаў.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі ІАТА “Белавія” адна з першых у СНД перайшла на выкарыстанне тэхналогіі электроннага білета. Сучасны тэхналагічны ўзровень развіцця авіякампаніі пацвярджаецца сертыфікатам чацвёртага ўзроўню IATA NDC (Level 4).

“Белавія” надае вялікую ўвагу ўкараненню і падтрыманню стандартаў IATA, якія пастаянна абнаўляюцца. Аднак у апошні час санкцыйныя абмежаванні Еўрасаюза ўскладняюць узаемадзеянне паміж кампаніяй і асацыяцыяй. Мы спадзяемся, што працяглае супрацоўніцтва і няўхільнае выкананне стандартаў ІАТА з боку “Белавія” стане вызначальным фактарам пры выбудоўванні далейшай камунікацыі.