Навіны Белавія
У Belavia скараціўся час палёту на некаторых рэгулярных і чартарных рэйсах
Belavia атрымала дазвол ад Расавіяцыі лятаць на поўдзень праз Валгаград і Астрахань (раней маршрут пралягаў праз Казахстан).
Што гэта значыць для пасажыраў?
Дзякуючы скарачэнню тэрыторыі аблёту час у дарозе на некаторых рэйсах зменшыўся.
Напрыклад:
🔹Мінск-Стамбул – на 45 хвілін.
🔹Мінск-Сочы – на 25 хвілін.
🔹Мінск-Ерэван – на 30 хвілін.
Зваротныя рэйсы сталі карацейшыя ў сярэднім на 15 хвілін.
Таксама скарачаецца час палёту на чартарных рэйсах па напрамках Мінск-Анталія-Мінск і Мінск-Бодрум-Мінск.
Час палёту памяншаецца арыентыровачна на:
🔹Мінск-Анталія – 30 хвілін. Анталія-Мінск застанецца ранейшы.
🔹Мінск-Бодрум – 25 хвілін.
🔹Бодрум-Мінск – 20 хвілін.
Час указваецца арыентыровачна, бо на працягласць палёту ўплывае мноства фактараў, у прыватнасці - умовы надвор'я.
Зважаем: калі вы ляціце чартарным рэйсам, па ўсіх пытаннях, звязаных з палётам, варта звяртацца да тураператараў.
Актуальны расклад правярайце на сайце авіякампаніі.