Навіны Белавія
З 16 верасня Belavia зможа выконваць рэйсы ў Егіпет без тэхнічнай пасадкі
Гэта стала магчымым пасля атрымання дазволу Расавіяцыі лятаць у паўднёвых напрамках праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Аднак скарачэнне палёту закране пакуль не ўсе рэйсы.
Нагадаем, пасля закрыцця 24.02.2022 часткі паветранай прасторы Расіі Belavia выконвала рэйсы ў Хургаду і Шарм-Эль-Шэйх у аблёт, што паўплывала на працягласць шляху і выклікала неабходнасць тэхнічнай пасадкі для дазапраўкі.
Цяпер, атрымаўшы дазвол Расавіяцыі, Belavia зможа выконваць частку палёту па «спрамленым маршруце». Разліковы час у дарозе складзе каля 7 гадзін.
Звяртаем вашую ўвагу на тое, што на рэйсах без тэхпасадкі будзе абмежаваная гранічная камерцыйная загрузка, г. зн. колькасць пасажыраў і багажу. Таму рэйсы, загрузка якіх ужо перавышае гранічна дапушчальную для беспасадкавага палёту, па-ранейшаму будуць выконвацца з тэхнічнай пасадкай (гэта неабходна для камфортнай дастаўкі на адпачынак і дадому ўсіх турыстаў, якія набылі пуцёўкі).
Яшчэ адзін важны момант: абмежаванне гранічнай камерцыйнай загрузкі на прамых рэйсах цягне за сабой памяншэнне нормы правозу багажу. Нягледзячы на некаторыя абмежаванні, беспасадкавыя рэйсы зробяць адпачынак на курортах Егіпта больш прывабным і даступным для беларускіх турыстаў.
Плануючы адпачынак у Егіпце, удакладняйце ўсю інфармацыю аб тонкасцях палёту ў турыстычных аператараў.