Навіны Белавія

07 Кастрычніка 2022

Белавія аднаўляе рэгулярныя рэйсы ў Туркменістан

Авіякампанія "Белавія" аднаўляе рэгулярныя рэйсы ў Туркменістан. Рэйсы будуць выконвацца ў горад Туркменбашы па аўторках.

Расклад (час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы):

  • вылет з Мінска ў 22.40, прылёт у Туркменбашы ў 4.45;
  • вылет з Туркменбашы ў 5.45, вяртанне ў Мінск у 8.05.


Першы рэйс выляціць з Мінска 25 кастрычніка, з 1 лістапада рэйсы будуць выконвацца па аўторках 1 раз на 2 тыдні.

Мінімальны кошт білетаў у адзін бок - ад 299 еўра, у абодва - 520 еўра (тарыфны брэнд - Smart). Больш падрабязна з тарыфамі і раскладам можна азнаёміцца на сайце авіякампаніі, у дадатку Belavia, у офісах продажаў авіябілетаў і ў агентаў. На гэтых рэсурсах білеты ўжо можна набыць.

Раней авіякампанія выконвала рэгулярныя рэйсы ў Ашхабад, але ў сувязі з пандэміяй Covid-19 была вымушаная прыпыніць выкананне рэйсаў.

Звяртаем вашую ўвагу на тое, што грамадзянам Рэспублікі Беларусь для ўезду ў Туркменістан неабходная віза.