Навіны Белавія

24 Кастрычніка 2022

З 1 снежня "Белавія" будзе лятаць у Дубай (аэрапорт DXB)

З 1 снежня "Белавія" будзе лятаць па маршруце Мінск-Дубай (аэрапорт DXB)-Мінск. Рэйсы - 2 разы на тыдзень па панядзелках і чацвяргах.

У дадзены момант авіякампанія выконвае прамыя рэйсы ў Шарджу. Палёты ў гэты горад будуць выконвацца па бягучым раскладзе.

Расклад палётаў у Дубай (DXB) па мясцовым часе:

  • Мінск-Дубай: 02:30 – 09:50
  • Дубай-Мінск: 10:50 – 16:15