Навіны Белавія

16 Снежня 2022

Belavia ўнесла змены ў расклад палётаў да ААЭ

Улічваючы высокі попыт на авіябілеты да ААЭ, авіякампанія прыняла рашэнне пра змяненне раскладу палётаў у гэтую краіну з 18 студзеня 2023 года. Змены датычацца пераносу некаторых рэйсаў з Шарджы ў Дубай.

З названай даты рэйсы ў Міжнародны аэрапорт Шарджа будуць выконвацца па аўторках і пятніцах, у Міжнародны аэрапорт Дубай - па панядзелках, серадах, чацвяргах, суботах і нядзелях.

У дадзены момант авіякампанія Belavia выконвае рэйсы ў два гарады ў ААЭ: Дубай (па панядзелках і чацвяргах) і Шарджа (па аўторках, серадах, пятніцах, суботах і нядзелях).

За актуальнай інфармацыяй аб палётах рэкамендуем сачыць на сайце авіякампаніі.

Жадаем нашым пасажырам прыемнага палёту ў цёплыя эміраты!