Навіны Белавія
Акцыя “Белавія”: прома-тарыфы ад 49 еўра
Сёння, 27 снежня 2022 года, авіякампанія “Белавія” правядзе распродаж білетаў па усіх прамых рэгулярных напрамках, акрамя Туркменбашы. Білеты па зніжаных тарыфах можна набыць на сайце www.belavia.by, а таксама ў мабільным дадатку. Перыяд для спадарожжаў – з 12 студзеня па 25 сакавіка 2023 года.
Усе акцыйныя напрамкі разбіты на 4 групы ў залежнасці ад кошту авіябілета. Кошт указаны туды і назад (уключаючы таксы і зборы):
- 49 € – Масква, Санкт-Пецярбург;
- 99 € – Екацярынбург, Казань, Калінінград;
- 149 € – Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Сочы;
- 199 € – Ташкент, Астана, Стамбул, Дубай, Ерэван, Баку.
Білеты можна набыць як у адзін бок, так і туды-назад. Колькасць білетаў па тарыфным брэндзе “Прома” абмежавана.
Дазволена камбінацыя брэнда “Прома” з іншымі тарыфнымі брэндамі. Гэта значыць, што пасажыр можа набыць у адзін бок білет па скідцы, а назад – па стандартных тарыфах авіякампаніі. Гэта актуальна, калі акцыйныя білеты па зніжаных цэнах ужо распрададзены або пасажыр вырашыць вярнуцца з падарожжа па заканчэнні тэрміну акцыі (з 12.01.2023 па 25.03.2023).
Варта падкрэсліць, што на акцыйныя білеты распаўсюджваюцца асаблівыя правілы:
- адсутнічае магчымасць унясення змяненняў у браніраванне (напрыклад, змяненне даты вылету);
- адсутнічае магчымасць вяртання білета. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту кошт білета, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца. Выключэнне складае хвароба пасажыра або членаў сям'і, якія вандруюць сумесна, а таксама забарона на ўезд у краіну;
- максімальны тэрмін знахождання ў пункце прызначэння для тарыфаў па маршруце туды-назад – 1 месяц;
- выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, указанага ў білеце. Калі білет не выкарыстаны на першым участку, то месцы анулююцца па усім далейшым маршруце і пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на наступных участках марштуру. У гэтым выпадку выплачаная сума, у тым ліку таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца;
- пры камбінацыі тарыфаў “Прома” і іншых брэндаў, на ўвесь авіябілет распаўсюджваюцца правілы тарыфнага брэнда “Прома”;
- Пры куплі акцыйнага білета грамадзянамі РБ, а таксама пры аплаце картамі беларускіх банкаў здзяйсненне аперацыі магчыма толькі ў беларускіх рублях .Калі ласка, пераканайцеся, што на этапе выбару рэйсаў вы выбралі адпаведную валюту.