Навіны Белавія

03 Студзеня 2023

У сакавіку Белавія пачне выконваць чартарныя рэйсы ў Катар

Авіякампанія “Белавія” пачне выкананне чартарных рэйсаў у сталіцу Катара Доху. Паляцець па гэтым напрамку з Мінска можна з 4 сакавка.

У гэтай краіне гарманічна спалучаецца культурная спадчына арабскай краіны і сучасныя тэхналогіі. Кожны турыст можа выбраць для сябе прыдатны від адпачынку – ад паходу на шопінг да спецыяльнай SPA-праграмы. Пляжны сезон тут адкрыты круглы год.

Дадатковую інфармацыю і ўмовы ўезду ўдакладняйце ў турыстычных аператараў.