Навіны Белавія

01 Сакавіка 2023

У Belavia змяніліся ўмовы правозу спартыўнага рыштунку

З сённяшняга дня дадатковы збор за правоз 1 камплекта спартыўнага рыштунку (указанага ў табліцы) для тарыфаў "PROMO" і "LIGHT" складае 50 €, для брэнда "SMART" - 25 €. Для тарыфаў "FLEX" і "BUSINESS" плата за дадзеную паслугу не спаганяецца.

Іншы спартыўны рыштунак правозіцца з даплатай 50 € за кожны камплект ва ўсіх тарыфных брэндах.

  • За кожны наступны камплект спартыўнага рыштунку спаганяецца збор 50 € за 1 камплект (ва ўсіх тарыфных брэндах);
  • Вага аднаго камплекта не павінна перавышаць 23 кг, а габарыты ў суме трох вымярэнняў – 210 см. За невыкананне ўстаноўленых норм спаганяецца збор 50 € за кожнае перавышэнне;
  • Новыя правілы будуць дзейнічаць для білетаў, аформленых з 1 сакавіка.