Навіны Белавія

05 Сакавіка 2023

Belavia - 27 гадоў. Дорым промакод на зніжку

Калі вы сёння не заходзілі на наш сайт, раім гэта зрабіць. Там адбываецца магія: па промакодзе 27BELAVIA можна набыць білет са знiжкай 27% ад тарыфу (зніжка на таксы і зборы, уключаныя ў кошт білета, не распаўсюджваецца).

Асаблівасць промакоду ў тым, што ён прымяняецца да ўсіх тарыфных брэндаў эканамічнага класа на любым рэгулярным рэйсе Belavia. Выбірайце зручны рэйс і прыдатны тарыф - і наперад!

Колькасць промакодаў - 100 тысяч.

Скарыстацца промакодам можна толькі сёння (да 00:00). Ён дзейнічае пры куплі білетаў на ўсе рэгулярныя рэйсы. Перыяд падарожжа - з 6 сакавіка па 21 красавіка.

Здаецца, гэта добрая нагода парадаваць сябе пакупкай білетаў.