Навіны Белавія

18 Мая 2023

Новы напрамак: “Белавія” адкрывае прамыя рэйсы ў Абу-Дабі

3 кастрычніка авіякампанія “Белавія” выканае першы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Абу-Дабі-Мінск. Палёты будуць выконвацца па аўторках, а з 4 лістапада – двойчы на тыдзень, па аўторках і суботах. Вылет з Мінска - у 00.50, прыбыццё ў Міжнародны аэрапорт Абу-Дабі (AUH) – у 8.10. Расклад для зваротнага рэйса наступны: вылет з Абу-Дабі – у 9.10. Прылёт у сталіцу Беларусі – у 14.55. Час пазначаны мясцовы. Працягласць палёту складзе 6 гадзін 20 хвілін.

Кошт палёту ў адзін бок пачынаецца ад 259 еўра і 443 еўра за палёт туды-назад (тарыф LIGHT). Білеты можна набыць на сайце авіякампаніі, у дадатку Belavia, у офісах продажаў і ў агентаў. Падрабязная інфармацыя аб раскладзе і тарыфах даступна на сайце belavia.by.

«Новы маршрут дасць магчымасць нашым пасажырам падарожнічаць у адзін з гарадоў свету, якія найбольш дынамічна развіваюцца. Абу-Дабі з’яўляецца цэнтрам дзелавой актыўнасці, буйным транспартным вузлом, які злучае гандлёвыя шляхі Усходу і Захаду, і, вядома ж, папулярным турыстычным напрамкам. Мы перакананы: прамы рэйс у сталіцу Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў будзе запатрабаваны як турыстамі, так і бізнесменамі, а таксама стане папулярным напрамкам сярод транзітных пасажыраў», – адзначыў генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.

Міжнародны аэрапорт Аду-Дабі размешчаны ў 30 кіламетрах ад цэнтра горада. Дабрацца з аэрапорта ў цэнтр Аду-Дабі можна, скарыстаўшыся грамадскім транспартам, каршэрынгам або таксі.

Для даведкі: Абу-Дабі стане трэцім пунктам ААЭ, куды авіякампанія “Белавія” выконвае прамыя рэгулярныя рэйсы. На дадзены момант беларусы могуць камфортна дабрацца з Мінска ў Дубай і Шарджу.