Навіны Белавія

23 Мая 2023

У Мурманск менш чым за тры гадзіны: сёння "Белавія" адкрыла новы рэйс

Першыя пасажыры новага напрамку ў маршрутнай сетцы авіякампаніі "Белавія" адправіліся з Мінска ў Мурманск. З 23 мая гэты рэйс будзе выконвацца па аўторках. Кошт палёту ў адзін бок пачынаецца ад 134 еўра, у абодва - 244 еўра (тарыф LIGHT).

Расклад:

  • вылет з Мінска - у 10.15, прыбыццё ў Мурманск - у 13.00
  • вылет з Мурманска - у 14.00, прыбыццё ў Мінск - у 16.40.


Білеты можна набыць на сайце авіякампаніі, у мабільным дадатку Belavia, у офісах продажаў авіябілетаў, а таксама ў агентаў.

              Падчас рэгістрацыі пасажырам першага рэйса ўручылі падарункі, а на борце іх пачаставалі ланчам. Пасажыраў зваротнага рэйса таксама чакаюць прэзенты і лёгкі абед.

              Пасля прылёту ў Мурманск самалёт сустрэнуць традыцыйнай воднай аркай. Адразу ля трапа пройдзе ўрачыстае прывітанне ад прадстаўнікоў аэрапорта і кіраўніцтва рэгіёна.

"Адкрыццё новага рэйса дазволіць людзям зэканоміць адзін з самых каштоўных рэсурсаў - час, - адзначыў генеральны дырэктар "Белавія" Ігар Чаргінец. - Палёт з Мінска ў Мурманск ці назад займае менш за тры гадзіны. Калі казаць пра кліентаарыентаванасць, мы разлічваем, што гэты маршрут стане запатрабаваным у прадстаўнікоў бізнэсу, пасажыраў, якія вандруюць транзітам праз Мінск, турыстаў. У авіякампаніі ўжо чулі пра тое, што жыхары Запаляр'я шчыра рады адкрыццю рэйса. У тым ліку і таму, што разглядаюць Беларусь як камфортнае месца для адпачынку. І, сапраўды, у гасцей нашай краіны шмат цікавых варыянтаў: падарожжы па сярэднявечных замках, лячэнне ў санаторыях, рэтрыт у Белавежскай пушчы, знаёмства з беларускай культурай, прыродай і гісторыяй у цэлым".

Мурманск вядомы як буйны прамысловы і лагістічны цэнтр. Цікавы горад і як турыстычны аб’ект. Госці Запаляр’я змогуць убачыць паўночнае ззянне, пабываць на гарналыжных схілах, маляўнічых сопках, адправіцца на марскую прагулку і паназіраць за кітамі.