Навіны Белавія

09 Чэрвеня 2023

Belavia дадала яшчэ адзін рэйс у Туркменбашы

З 19 жніўня па 17 верасня лятаем у Туркменістан і па суботах. Такім чынам, рэйсы з Мінска будуць выконвацца 2 разы на тыдзень: па серадах і па суботах.

  • Вылет з Мінска ў суботу ў 20:00, прылёт у Туркменбашы - у нядзелю ў 02:10..
  • Зваротны рэйс з вылетам у нядзелю ў 03:10 і прыбыццём у Мінск у 05:30.

Час у раскладзе пазначаны мясцовы: розніца ў часе паміж Беларуссю і Туркменістанам складае 2 гадзіны.