Навіны Белавія

16 Чэрвеня 2023

Змяніліся правілы ўезду ў Казахстан і Арменію для грамадзян Расійскай Федэрацыі

Звяртаем увагу пасажыраў: з 13 чэрвеня 2023 года для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія падарожнічаюць па ўнутраным пашпарце або пасведчанні аб нараджэнні, дзейнічаюць новыя правілы ўезду ў Казахстан і Арменію.
У адпаведнасці з новымі правіламі грамадзяне Расійскай Федэрацыі:

  • могуць падарожнічаць па ўнутраным пашпарце ў Арменію
  • не могуць падарожнічаць па ўнутраным пашпарце ў Казахстан
  • незалежна ад узросту не могуць падарожнічаць па пасведчанні аб нараджэнні. Выключэнне: на рэйсах у Расійскую Федэрацыю, а таксама з РФ у Беларусь для пасажыраў ва ўзросце да 14 гадоў дзейнічаюць правілы вызначэння грамадзянства дзіцяці. Іншымі словамі, дзеці да 14 гадоў могуць падарожнічаць па ўказаных напрамках з пасведчаннем аб нараджэнні.