Навіны Белавія

19 Чэрвеня 2023

Паслуга “Выбар месца” стала даступна яшчэ на двух чартарных рэйсах

Цяпер пасажыры чартарных рэйсаў, якія вылятаюць з Ізміра і Бодрума ў Мінск, могуць набыць пэўнае месца на борце. Раней з гэтай паслугі мы прадаставілі магчымасць карыстацца пры вылеце з Анталіі і егіпецкіх аэрапортаў: Хургады і Шарм-эль-Шэйха.

Пасажыры могуць выбраць месца на сайце авіякампаніі ў раздзеле “Статус браніравання”. Для гэтага неабходна ўвесці прозвішча лацінкай і код браніравання (код з шасці лацінскіх літар у білеце). Таксама можна аформіць паслугу ў офісах продажаў і ў агентаў. Продаж для зваротнага рэйса пачынаецца з моманту афармлення авіябілета і спыняецца за 24 гадзіны да вылету рэйса для ўсіх катэгорый месцаў.
Нагадваем, што набыць месца на любы турыстычны чартарны рэйс з вылетам з Мінска можна на сайце авіякампаніі, у офісах продажаў і ў агентаў. Продаж пачынаецца за 72 гадзіны да вылету. Афармленне паслугі ў офісах продажаў і ў агентаў спыняецца:

  • за 24 гадзіны да вылету для стандартных месцаў у салоне эканом-класа (катэгорыя 5)
  • за 3 гадзіны да вылету для астатніх катэгорый месцаў у пачатку салона і ля аварыйных выхадаў (катэгорыі 1, 2, 3, 4).

Продаж паслугі на сайце спыняецца пасля заканчэння анлайн-рэгістрацыі.