Навіны Белавія
У Дэлі без перасадак: “Белавія” запускае новы маршрут
11 жніўня авіякампанія “Белавія” плануе выканаць першы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Дэлі-Мінск. У пачатку палётнай праграмы пасажыры змогуць падарожнічаць па гэтым напрамку адзін раз на тыдзень з вылетам з Мінска па пятніцах (з Дэлі - па суботах), а з 20 верасня ў раскладзе з'явіцца другі рэйс на тыдзень з вылетам з Мінска па серадах (з Дэлі - па чацвяргах) Вылет з Мінска - у 20.25, прыбыццё ў Дэлі - у 05.35, час у палёце - 6 гадзін 40 хвілін. Зваротны рэйс з Дэлі запланаваны на 06.55, у Мінску пасажыры прызямляцца ў 11.40, час у палёце - 7 гадзін 15 хвілін. Час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы, розніца з Мінскам складае дзве з паловай гадзіны.
Кошт палёту ў адзін бок пачынаецца ад 319 еўра, у абодва - 569 еўра (тарыф SMART). Білеты можна набыць на сайце авіякампаніі, у мабільным дадатку Belavia, у офісах продажаў авіябілетаў і ў агентаў.
“Мы ведаем, што пасажыры вельмі чакалі адкрыцця гэтага рэйса. І нашы спецыялісты доўга працавалі над тым, каб жаданне падарожнікаў здзейснілася. Я з упэўненасцю магу сказаць, што гэта адзін з самых цікавых напрамкаў у маршрутнай сетцы авіякампаніі. Мы вырашылі праблему тых, хто даўно марыў пагрузіцца ў індыйскі каларыт і адчуць на сабе культуру іншай краіны, але не гатоў быў адпраўляцца ў доўгае вандраванне са стыкоўкамі. Цяпер, каб адправіцца ў Індыю, дастаткова набыць адзін білет, узяць добры настрой і сесці ў самалёт. А мы даставім вас да новых эмоцый. Таксама мы разлічваем, што запуск рэйсаў паміж Мінскам і Дэлі будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Індыяй”, – адзначыў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.
Грамадзянам Рэспублікі Беларусь для паездкі ў Індыю неабходная віза, якую можна аформіць анлайн: электронная віза выдаецца тэрмінам на 30 дзён, год ці 5 гадоў. Падрабязную інфармацыю пра спосабы атрымання візы і неабходныя дакументы можна знайсці на сайце Пасольства Індыі ў Мінску.
Международный аэропорт имени Индиры Ганди расположен в 16 километрах от центра города. Добраться в Дели можно на такси, на метро, автобусе или арендованном автомобиле. Міжнародны аэрапорт імя Індзіры Гандзі размешчаны за 16 кіламетраў ад цэнтра горада. Дабрацца ў Дэлі можна на таксі, на метро, аўтобусе ці арандаваным аўтамабілі.