Навіны Белавія

30 Чэрвеня 2023

Удзельнікі "Белавія Лідэр" зноў могуць аформіць прэміяльныя білеты

Паважаныя ўдзельнікі праграмы "Белавія Лідэр"!
Мы працягваем працэс пераходу на новую платформу і паступова аднаўляем працу сэрвісаў праграмы. Цяпер удзельнікам зноў даступная магчымасць афармлення прэміяльных авіябілетаў - на першым этапе праз офісы па продажы авіябілетаў.
Для аддаленага афармлення прэміяльнага авіябілета вы можаце запоўніць заяву на афармленне прэміяльнага білета і адправіць яе на электронны адрас leader@belavia.by - на ваш электронны адрас будзе выстаўлена спасылка на абароненую старонку плацежнай сістэмы. Звяртаем вашую ўвагу на тое, што спасылка на аплату аэрапортавых такс і збораў выстаўляецца толькі ў дзень звароту да 19.00. Пасля аплаты ўдзельнікам такс і збораў на электронны адрас, указаны ў профілі ўдзельніка, будзе адпраўлены аформлены прэміяльны білет.