Навіны Белавія

08 Жніўня 2023

Акцыя ў “Белавія”: кожны дзень – новая зніжка на розныя напрамкі

З 8 па 11 жніўня на сайце авіякампаніі “Белавія” можна набыць білеты са зніжкай. На працягу чатырох дзён будуць дзейнічаць чатыры розныя промакоды: кожны з іх прадугледжвае свой памер зніжкі на пэўныя напрамкі.

Умовы:

  • Білеты са зніжкай можна купіць толькі на сайце belavia.by.
  • Кожны дзень будзе публікавацца новы промакод з асаблівымі ўмовамі і напрамкамі. Ён будзе актыўны да канца сутак. Промакод прымяняецца да ўсіх тарыфных брэндаў эканом-класа. Пры падарожжы дзейнічаюць правілы выбранага тарыфу.
  • Перыяд падарожжа – з 1 кастрычніка па 22 снежня 2023 года.
  • Промакод трэба ўвесці ў графу пры пошуку білета.
  • Зніжка не распаўсюджваецца на таксы і зборы, уключаныя ў кошт білета.

Промакод пятніцы  – LETSFLY35 –  дае зніжку 35% ад тарыфу на білеты ў /з Мурманск, Калінінград, Екацярынбург, Дэлі. 

Навіна будзе абнаўляцца кожны дзень. У сераду, чацвер і пятніцу стануць даступныя новыя промакоды і новыя напрамкі.