Навіны Белавія

11 Жніўня 2023

Пра прыпыненне продажу дадатковых паслуг

Шаноўныя пасажыры!

У звязку з пераходам авіякампаніі «Белавія» на выкарыстанне новых інфармацыйных сістэм часова прыпыняецца афармленне дадатковых паслуг (у тым ліку папярэдні выбар месца на борце, правоз дадатковага багажу і спартыўнага рыштунку, перавозка жывёл) на рэйсы, што вылятаюць з 1 верасня 2023 года.

Пра аднаўленне продажу будзе паведамлена дадаткова.

Прыносім выбачэнні за часовыя нязручнасці!