Навіны Белавія
Часовыя змены ў абслугоўванні пасажыраў “Белавія”
У сувязі з правядзеннем тэхнічных прац па пераходзе авіякампаніі Белавія на расійскую сістэму браніравання авіябілетаў “Леанарда” звяртаем вашую ўвагу на наступныя змены ў працэдурах браніравання і афармлення авіябілетаў, абслугоўвання ў аэрапортах.
З 20:00 1 верасня 2023 года ў офісах продажаў авіякампаніі і агентаў, на сайце, а таксама ў мабільным дадатку “Белавія” будуць часова недаступныя браніраванне, купля, абмен і вяртанне авіябілетаў, а таксама дадатковых паслуг.
Калі вы маеце забраніраваныя, але неаплачаныя перавозкі, у тым ліку замову на сайце, аформленую па сістэме “Разлік”, альбо вы плануеце падарожжа ў бліжэйшыя дні, калі ласка, здзейсніце аплату і афармленне авіябілетаў да 20:00 1 верасня 2023 года. Браніраванні, не аплачаныя да названага тэрміну, будуць ануляваныя.
Таксама звяртаем Вашую ўвагу на тое, што на дадзены момант не праводзіцца папярэдняе афармленне дадатковых паслуг (папярэдні выбар месца; дадатковы багаж; правоз спартыўнай амуніцыі, музычных інструментаў, зброі; перавозка жывёл; перавозка несуправаджаных дзяцей і інш.).
Пры гэтым ужо аплачаныя паслугі сапраўдныя і будуць прадастаўлены. Звяртаем увагу на тое, што авіякампанія не зможа гарантаваць прадастаўленне паслугі папярэдняга выбару месца ў выпадках, калі месца забраніравана без аплаты ў рамках умоў тарыфнага брэнда.
Па прыбыцці ў аэрапорт рэкамендуем мець пры сабе раздрукаваныя маршрут-квітанцыю і электронны шматмэтавы дакумент (EMD) на аплачаную паслугу.
Што яшчэ важна ведаць:
- Падчас пераходу ўсе запланаваныя рэйсы будуць выконвацца паводле раскладу, а рэгістрацыя пасажыраў з набытымі білетамі на рэйсы - ажыццяўляцца ў аэрапортах у штатным рэжыме.
- Для рэгістрацыі на рэйс і праходжання перадпалётных працэдур рэкамендуем прыбываць у аэрапорт загадзя: як мінімум за 2 гадзіны да вылету. Пры сабе неабходна мець раздрукаваную маршрут-квітанцыю авіябілета і квітанцыю аб аплаце дадатковых паслуг (EMD).
- Да заканчэння тэхнічных прац інфармацыйна-даведачная служба і офісы продажаў “Белавія” будуць працаваць па звычайным графіку, але пры гэтым змогуць прадастаўляць толькі даведачную інфармацыю.
- Табло вылету / прылёту будзе па-ранейшаму даступнае для прагляду на сайце авіякампаніі
- Агенты авіякампаніі змогуць прадастаўляць паслугі па браніраванні, абмене і вяртанні перавозак рэйсамі “Белавія” да 20:00 01 верасня 2023 года.
Пра аднаўленне працэсаў абслугоўвання авіякампанія будзе інфармаваць дадаткова. Авiякампанія плануе аднавіць сэрвісы 2 верасня 2023 года. Сачыце за нашымі навінамі на сайце і ў сацыяльных сетках “Белавія”.
Паважаныя пасажыры, просім прабачэння за часовыя нязручнасці! Каманда “Белавія” робіць усё магчымае, каб пераход на новыя інфармацыйныя сістэмы прайшоў для вас з найменшым дыскамфортам.