Навіны Белавія

01 Верасня 2023

"Белавія" пачала міграцыю на платформу "Леанарда". Што трэба ўлічваць пасажырам?

Сёння ў 20.00 "Белавія" пачала пераход на новую сістэму браніравання авіябілетаў "Леанарда". З гэтага моманту, у сувязі з тэхнічнымі працамі, у авіякампаніі будуць часова недаступныя браніраванне, пакупка, абмен і вяртанне авіябілетаў, а таксама дадатковых паслуг. Усе падрабязнасці і важныя парады для пасажыраў мы публікавалі раней 

Паступовае аднаўленне працы сэрвісаў запланавана на 14.00   2 верасня. Па папярэдняй інфармацыі, у першую чаргу будзе адноўлена паслуга продажу авіябілетаў. Аб пачатку працы іншых сэрвісаў авіякампанія паведаміць дадаткова.


Сачыце за нашымі навінамі на сайце і ў сацыяльных сетках авіякампаніі.