Навіны Белавія
02 Верасня 2023
Добрыя навіны: "Белавія" перайшла на новую сістэму браніравання авіябілетаў "Леанарда" (аднаўляецца)
З сённяшняга дня пачынаем аднаўляць аказанне паслуг, якія былі прыпыненыя з-за міграцыі.
Аднаўленне будзе ажыццяўляцца паэтапна.
Якія паслугі даступныя пасажырам ужо зараз?
- Купля авіябілета. Магчыма аформіць як на прамыя, так і на стыкоўныя рэйсы "Белавія". Паслуга даступная на сайце авіякампаніі, у офісах па продажы авіябілетаў "Белавія", у прадстаўніцтвах і ў агентаў.
- Змяненне даты вылету. Трэба звяртацца ў офісы па продажы авіябілетаў "Белавія", у прадстаўніцтвы і да агентаў.
- Зварот авіябілета. Дзейнічае па месцы набыцця авіябілета.
- Набыццё дадатковых паслуг. Правоз спецыяльных катэгорый багажу; перавозку несуправаджаных дзяцей; перавозку жывёл пакуль магчыма аформіць толькі афлайн: у офісах па продажы авіябілетаў "Белавія", прадстаўніцтвах, у агентаў. А правоз дадатковага багажу магчыма аформіць таксама на сайце «Белавія».
Функцыі, якія пакуль застаюцца недаступнымі і над аднаўленнем якіх мы працуем:
- Анлайн-рэгістрацыя
- Купля месцаў у салоне самалёта
- Афармленне любых паслуг з дапамогай плацежнай сістэмы «РАЗЛІК»
- Мабільнае прыкладанне
- Сэрвісы праграмы «Белавія Лідэр»: асабісты кабінет, афармленне прэміяльных білетаў, выбар месца ў салоне для ўдзельнікаў элітных узроўняў
Сачыце за навінамі! Мы аператыўна паведамім, калі будуць адноўлены чарговыя паслугі.
Спойлер: анлайн-рэгістрацыю (пакуль без магчымасці выбару месца) плануем запусціць ужо заўтра, 3 верасня