Навіны Белавія

11 Верасня 2023

Анлайн-рэгістрацыя, выбар месцаў у салоне і афармленне прэміяльных білетаў зноў даступныя

“Белавія” працягвае аднаўляць сэрвісы, праца якіх была прыпыненая з-за пераходу на новую платформу браніравання авіябілетаў Leonardo. Нагадаем, что пераход пачаўся 1 верасня ў 20:00 і завяршыўся 2 верасня ў 15:00.
Аднаўленне паслуг авіякампаніі адбываецца паэтапна.

Ужо 2 верасня сталі даступныя:

  • Набыццё авіябілета на прамыя і стыкоўныя рэйсы “Белавія”. Афармленне магчымае на сайце, у офісах продажаў “Белавія”, у прадстаўніцтвах і ў агентаў.
  • Важна: падчас браніравання на сайце наяўнасць білетаў адлюстроўваецца толькі ў тым выпадку, калі на ўказаную вамі дату ёсць запланаваны рэйс. Калі рэйса няма, сістэма не прапануе іншы дзень тыдня аўтаматычна. Альтэрнатыўную дату трэба ўводзіць самастойна, пачаўшы пошук нанова. Гэта сітуацыя часовая, спецыялісты авіякампаніі працуюць над тым, каб выбар рэйсаў стаў больш зручным.
  • Змена даты вылету. Даступна ў офісах продажаў “Белавія”, у прадстаўніцтвах і ў агентаў.
  • Зварот авіябілета. Магчымы на месцы набыцця авіябілета.

Набыццё дадатковых паслуг: 

  • Правоз дадатковага багажу – на сайце і ў офісах продажаў “Белавія”, у прадстаўніцтвах і ў агентаў.
  • Правоз асобых катэгорый багажу, перавозка несуправаджаных дзяцей, перавозка жывёл - у офісах продажаў “Белавія”, прадстаўніцтвах, у агентаў.

Сёння, 11 верасня, адноўлена праца наступных сэрвісаў:

  • Анлайн-рэгістрацыя (з магчымасцю выбару месца). Адкрываецца за 24 гадзіны да вылету рэйса.
  • Папярэдні выбар месца ў салоне самалёта. Паслуга даступная для рэйсаў, якія вылятаюць з 15.09. Аформіць можна на сайце, у офісах продажаў авіякампаніі, а таксама ў агентаў не пазней за 48 гадзін да вылету.
  • Афармленне прэміяльных білетаў праграмы “Белавія Лідэр” у офісах продажаў (за выключэннем павышэння класа абслугоўвання з выкарыстаннем балаў - гэтая опцыя ў стадыі тэставання).

Паслугі, над аднаўленнем якіх мы працуем:

  • Аплата пры дапамозе плацежнай сістэмы ”РАЗЛІК”.
  • Доступ да асабістага кабінета праграмы “Белавія Лідэр”, выбар месца ў салоне для ўдзельнікаў элітных узроўняў. Афармленне прэміяльных білетаў па праграме “Белавія Лідэр” анлайн.
  • Продаж авіябілетаў з удзелам авіякампаній-партнёраў на сайце.

Сачыце за навінамі! Мы аператыўна паведамім, калі чарговыя паслугі будуць адноўленыя.