Навіны Белавія

18 Верасня 2023

Цяпер і прома-тарыфы: “Белавія” працягвае аднаўляць сэрвісы пасля пераходу

Авіякампанія “Белавія” аднавіла большасць паслуг, прыпыненых з-за пераходу на новую сістэму браніравання авіябілетаў Leonardo. Якія сэрвісы ўжо даступныя, мы пісалі раней. А сёння на чарзе - функцыянал прома-тарыфаў.

Мы запусцілі для вас тарыфны брэнд “Прома” на рэйсы Мінск-Масква (Унукава)-Мінск і Мінск-Баку-Мінск. Прапануем праверыць, як ён працуе.

Умовы для рэйсаў у Маскву і назад:

  • кошт білета - ад 32 еўра ў адзін бок;
  • набыць білеты можна толькі на сайце belavia.by (тарыф “Прома” і зніжка па прамакодах не сумуюцца);
  • перыяд палётаў – ад 18.09.2023 да 28.10.2023;
  • колькасць месцаў абмежаваная.


Умовы для напрамку Мінск-Баку-Мінск:

  • кошт білета ў адзін бок: ад 97 еўра з Мінска і 127 еўра з Баку;
  • кошт білета туды і назад – ад 197 еўра;
  • набыць білет можна ва ўсіх пунктах продажаў авіякампаніі (тарыф “Прома” і зніжка па прамакодах не сумуюцца);
  • перыяд палётаў – ад 02.10.2023 да 30.03.2024;
  • колькасць месцаў абмежаваная.


Заходзьце, правярайце, лятайце з задавальненнем!