Навіны Белавія
Гомель і Маскву злучыць прамы рэйс “Белавія”
29 кастрычніка авіякампанія “Белавія” адкрывае рэгулярныя рэйсы з Гомеля ў Міжнародны аэрапорт Унукава. Рэйсы па маршруце Мінск-Масква(Унукава)-Гомель-Масква(Унукава)-Мінск будуць выконвацца тры разы на тыдзень: па аўторках, пятніцах і нядзелях.
Вылет з Гомеля запланаваны на 20.00, прыбыццё ў маскоўскі аэрапорт - на 21.25. Вылет з Масквы - у 17.40, прыбыццё ў Гомель - у 19.05.
Палёты будуць ажыццяўляцца на паветраным судне Embraer-175 з камфартабельным салонам эканомкласа і бізнес-класа.
Пасажыры першых рэйсаў змогуць набыць білеты па тарыфе “Прома”: кошт білета з Гомеля ва Унукава - ад 25 еўра, у абодва бакі - ад 61 еўра. Умовы палётаў па тарыфе “Прома” наступныя:
- набыць білеты можна толькі на сайце belavia.by (тарыф “Прома” і скідка па прамакодах не сумуюцца);
- перыяд палётаў па прома-тарыфу - па 20.12.2023 уключна;
- колькасць месцаў абмежаваная.
Кошт пералёту па тарыфе LIGHT - ад 44 еўра ў адзін бок або ад 81 еўра туды-назад.
Білеты можна купіць на сайце авіякампаніі, у офісах продажаў, у агентаў.
“Мы разлічваем, што маршрут Гомель-Масква будзе запатрабаваны як пасажырамі, якія падарожнічаюць па сваіх асабістых справах, так і прадстаўнікамі бізнес-асяроддзя, - адзначыў генеральны дырэктар “Белавія” Ігар Чаргінец. - Гомель - другі па велічыні горад у Беларусі, з развітой інфраструктурай і вялікім экспартным патэнцыялам. За мінулы год, паводле афіцыйных звестак, звыш 52 % экспартных паставак прыпала менавіта на Расійскую Федэрацыю. Лічба, якая сведчыць пра моцныя дзелавыя кантакты паміж Гомелем і расійскімі рэгіёнамі. Спадзяемся, што адкрыццё маршруту будзе садзейнічаць іх далейшаму развіццю”.
Таксама Ігар Чаргінец нагадаў і пра традыцыйную перавагу палётаў – часовую: “Нягледзячы на ўяўную блізкасць Гомеля і Масквы, два гарады падзяляе ладная адлегласць, якую “па зямлі” можна пераадолець за 7-8 гадзін. Палёт з Гомеля ў Маскву зойме менш за паўтары гадзіны, і нашыя пасажыры змогуць выкарыстоўваць свой каштоўны рэсурс - час - для адпачынку, бізнес-сустрэч альбо правесці яго з блізкімі”.
Новы рэйс прываблівае таксама зручнай лагістыкай: Унукава знаходзіцца ўсяго ў 19 км ад Масквы, паміж мегаполісам і аэрапортам курсіруе аэраэкспрэс. А з нядаўняга часу - і метро: на дарогу з кропкі А ў кропку Б спатрэбіцца ўсяго 40 хвілін.