Навіны Белавія

01 Лістапада 2023

Акцыя да Дня грамадзянскай авіяцыі Беларусі!

Вы памятаеце, што мы святкуем у першую нядзелю лістапада?

Правільна, Дзень грамадзянскай авіяцыі Беларусі! Сёлета юбілейная дата - 90 гадоў!

Не забудзьцеся павіншаваць сваіх сяброў-авіятараў! Мы ж у сваю чаргу хочам падзяліць адчуванне свята з тымі, без каго яно не мела б ніякага значэння – нашымі пасажырамі.

Прапануем адсвяткаваць разам з намі! Як? Мы ўпэўненыя, вы ўжо здагадаліся - у нас акцыя!

Сёння, 1 лістапада 2023 года, Вы зможаце набыць авіябілеты ў тарыфным брэндзе «PROMO» па ўсіх прамых рэгулярных кірунках!

Акцыйныя білеты можна набыць толькі на афіцыйным сайце belavia.by. Перыяд для падарожжаў* - з 1 лістапада па 22 снежня 2023 года.

Колькасць месцаў абмежавана, паспейце знайсці сваю нагоду для новага падарожжа!

*Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па маршруце туды-зваротна - 1 месяц.