Навіны Белавія
«Белавія» аднавіла супрацоўніцтва з авіякампаніяй «ЮТэйр»!
1 лістапада 2023 года адноўлена* камерцыйнае супрацоўніцтва паміж авіякампаніямі "Белавія" і "ЮТэйр" у рамках інтэрлайн і SPA пагадненняў, пры гэтым геаграфія сумесных палётаў значна пашырана. Цяпер пасажыры могуць набыць білеты з Мінска і Гомеля праз Міжнародны аэрапорт Унукава (Масква) у гарады Расіі, а таксама іншых краін.
Цяпер афармленне такіх перавозак магчыма ў офісах продажу і прадстаўніцтвах авіякампаніі, а таксама ва ўпаўнаважаных агентаў.
«Пасля міграцыі на новую платформу "Леанарда" авіякампанія "Белавія" паступова аднаўляе пагадненні з авіякампаніямі-партнёрамі. І першай стала авіякампанія "ЮТэйр" – наш даўні надзейны партнёр. Цяпер пасажыры "Белавія" змогуць аформіць адзіны білет на рэйсы "Белавія" і "ЮТэйр" як з Мінска, так і з Гомеля праз аэрапорт Унукава па пашыранай геаграфіі палётаў. Аднаўленне і пашырэнне супрацоўніцтва дасць магчымасць палепшыць дзелавыя і культурныя сувязі Рэспублікі Беларусь з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі і паскорыць інтэграцыйныя працэсы ў Саюзнай Дзяржаве", - падзяліўся генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавія" Ігар Чаргінец.
«У рамках нядаўна падпісанай дамовы з авіякампаніяй «Белавія» мы адкрылі продаж квіткоў беларускага перавозчыка на анлайн-платформах "ЮТэйр". Упэўнены, што транзітным пасажырам з Беларусі будзе камфортна падарожнічаць з "ЮТэйр" праз маскоўскі аэрапорт Унукава, адкуль мы выконваем рэйсы па Расіі і за мяжу», - пракаментаваў прэзідэнт "Utair - пасажырскія авіялініі" Алег Сямёнаў.
Афармленне адзінага білета на рэйсы "Белавія" і "ЮТэйр" у/з Мінска і Гомеля даступна па наступных напрамках:
Па Расіі: Грозны, Кагалым, Краснаярск, Мінеральныя Воды, Нар'ян-Мар, Наябрск, Самара, Сургут, Сыктыўкар, Цюмень, Усінск, Уфа, Ухта, Ханты-Мансійск.
За мяжу: Бухара, Душанбэ, Самарканд, Фергана.
* Супрацоўніцтва было прыпынена на перыяд міграцыі на новую платформу "Леанарда".