Навіны Белавія

04 Студзеня 2024

Назапашвайце больш: у 2024 годзе «Белавія» адмяняе згаранне балаў па праграме лаяльнасці

Згаранне балаў адбываецца кожны год (у першыя днi студзеня), калі ўдзельнікі праграмы не ляталi на працягу двух гадоў. Але сёлета авіякампанія радуе прыемным бонусам: згаранне балаў для ўдзельнікаў усіх узроўняў (класічнага, сярэбранага, залатога) адменена, а назапашаныя балы будуць захаваны ў поўным аб'ёме. Скарыстайцеся гэтай магчымасцю: лятайце з "Белавія" і збірайце яшчэ больш!

Як набраць балы?

  • балы налічваюцца за палёты у залежнасці ад напрамку і тарыфу, па якім набыты білет
  • балы налічваюцца за партнёрскую актыўнасць

На што можна патраціць балы?

  • аплаціць авіябілет
  • павысіць клас абслугоўвання (з "эканом" на "бізнэс").

А яшчэ ёсць элітныя ўзроўні - "залаты" і "сярэбраны"

Сярэбраная карта даецца:

  • за 20 палётаў рэйсамі «Белавія», якія ўдзельнічаюць у праграме, або за 15 000 кваліфікацыйных (непасрэдна за палёты) балаў у каляндарным годзе.

Залатая карта даецца:

  • за 40 палётаў або 30 000 кваліфікацыйных балаў у каляндарным годзе.

Чым выгадныя гэтыя ўзроўні?

Магчымасцямі. Вы можаце:

  • бясплатна правесці яшчэ адно месца багажу (па залатой карце - да 32 кг, па сярэбранай - да 23 кг)
  • аформіць мужу/жонцы сярэбраную карту, калі вы ўладальнік залатой
  • прайсці рэгістрацыю на стойцы бізнэс-класа
  • і шмат чаго яшчэ...

Гэта коратка. Якія менавіта напрамкі дазваляюць назапашваць балы, можна даведацца тут.

Напамін: залаты і сярэбраны ўзровень трэба пацвярджаць кожны год

Калі ў 2023 годзе вы набралі патрэбную колькасць балаў і палётаў (20 палётаў або 15 000 кваліфікацыйных балаў для сярэбранага ўзроўню і 40 палётаў або 30 000 кваліфікацыйных балаў для залатога), то ў студзені 2024 года ўзровень будзе аўтаматычна падоўжаны да 31 студзеня 2025-га.

Удзельнікам залатога ўзроўню, якія пацвердзілі свой статус, для павышэння ўзроўню мужу/жонцы да сярэбранага неабходна накіраваць у праграму "Белавія Лідар" новую заяву і копію пасведчання аб шлюбе.

Таксама нагадваем, што цяпер для ўсіх удзельнікаў праграмы "Белавія Лідар" даступна электронная карта. Для таго каб загрузіць карту ў дадатак, неабходна адсканаваць QR-код, затым спампаваць карту і загрузіць у любы дадатак для электронных карт (Apple Wallet, Samsung Pay, Google Pay і г.д.).

Згодна з правіламі праграмы "Белавія Лідар" прад'яўленне сапраўднай электроннай карты ўдзельніка з'яўляецца абавязковай умовай атрымання прывілеяў у аэрапорце.

Мы дзякуем Вам за ўдзел у праграме «Белавія Лідар» і жадаем прыемных палётаў з «Белавія»!