Навіны Белавія

03 Мая 2024

Яшчэ адна новая паслуга для нашых пасажыраў-браніраванне гатэляў сумесна з «Островок»!

Цяпер планаваць падарожжа стала прасцей і прыемней, бо ў вас ёсць унікальная магчымасць забраніраваць гатэлі і апартаменты прама на нашым сайце!

Скарыстайцеся ўкладкай «Гатэлі» на галоўнай старонцы сайта (у форме пошуку авіябілетаў) і выбірайце ўпадабаны варыянт. У сэрвісе прадстаўлена больш за 2.5 мільёнаў варыянтаў месцаванняў у 220 краінах свету. Упэўнены, што кожны зможа знайсці сваё ідэальнае месца.

Не выпусціце магчымасць зрабіць сваё падарожжа незабыўным!