Навіны Белавія

05 Чэрвеня 2024

"Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў Брэст-Масква

З 1 ліпеня самалёты Belavia будуць выконваць маршрут Масква-Брэст-Масква 3 разы на тыдзень!

Зараз да традыцыйных рэйсаў па серадах і суботах дадаецца рэйс і па панядзелках.

Вылет з Масквы –13:45, прыбыццё ў Брэст – 15: 40.
Час вылету з Брэста – 16:25, прылёт у Маскву – 18:10.

Нагадаем, што працягласць палёту з Брэста ў Маскву складае ўсяго 1 гадзіну 45 хвілін, з Масквы ў Брэст – 1 гадзіну 55 хвілін!