Навіны Белавія

04 Верасня 2024

Распачалі восень прыгожа: тарыф "Прома" для трансферных пасажыраў

Па 8 верасня ўключна набывайце квіткі па тарыфе "ПРОМА" па наступных напрамках:

  • Санкт-Пецярбург - Мінск-Баку / Ерэван/ Астана / Тбілісі/ Батумі / Кутаісі / Дубай / Стамбул / Дэлі;
  • Масква-Мінск-Баку / Ерэван / Астана / Тбілісі/ Батумі / Кутаісі / Дубай / Стамбул / Дэлі;
  • Калінінград-Мінск-Баку / Ерэван / Астана / Тбілісі / Батумі / Кутаісі / Дубай / Стамбул / Дэлі;
  • Сочы-Мінск-Астана/ Ташкент;
  • Екацерынбург-Мінск-Астана / Баку / Ерэван / Тбілісі/ Батумі/ Кутаісі/ Дубай / Стамбул;
  • Казань-Мінск-Астана / Баку/Ерэван/Тбілісі/Батумі/Кутаісі/ Дубай / Стамбул.

Перыяд падарожжа: па 31.12.2024 уключна. Квіткі "ПРОМА" можна купіць на рэйсы і туды, і назад.

Дзе можна купіць акцыйны білет?
На афіцыйным сайце belavia.by і ў агентаў авіякампаніі.

Ці трэба ўводзіць промокод?
Не. Пакажыце патрэбны вам маршрут і шукайце тарыфны брэнд "ПРОМА". Але папярэджваем: колькасць квіткоў абмежаваная.

Ці можна скарыстацца адным сегментам білета? Я набыў білет Масква-Мінск-Стамбул, хачу ляцець толькі з Мінска ў Стамбул.
Не, па ўмовах акцыі непаслядоўнае выкарыстанне палётных купонаў забаронена.

Ці можна купіць білет па тарыфе "ПРОМА" з дзіцячай зніжкай?
Не, зніжка для дзяцей і немаўлят на тарыф "ПРОМА" не распаўсюджваецца.

І яшчэ нешта важнае…

Камбінацыя тарыфнага брэнда "ПРОМА" з іншымі даступнымі брэндамі дазволена. Пры гэтым у выпадку камбінацыі тарыфных брэндаў да ўсяго авіябілета прымяняюцца правілы абмену/вяртання тарыфнага брэнда "ПРОМА".
Білет, набыты па тарыфе "ПРОМА", вяртанню не падлягае! З поўнымі правіламі тарыфу "ПРОМА" можна азнаёміцца тут


Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння для тарыфаў па маршруце туды-назад – 1 месяц.