Навіны Белавія
Чорная пятніца? Belavia дадасць у яе фарбаў: у нас вялікае прома!
Запускаем адразу дзве акцыі: для пасажыраў прамых рэйсаў і для тых, хто плануе свой маршрут з перасадкай у Мінску. Расказваем ўмовы.
Для прамых рэйсаў
З 22.11.2024 па 24.11.2024 на ўсе прамыя рэгулярныя рэйсы з Мінска, Гомеля, Брэста і назад будзе дзейнічаць тарыф «Прома». Гэта значыць, што білет можна набыць значна танней: зніжка складзе 50% ад мінімальных апублікаваных тарыфаў па кожным кірунку (не распаўсюджваецца на таксы і зборы).
Перыяд падарожжа: з 22.11.2024 па 29.03.2025 уключна.
Для трансферных рэйсаў
З 22.11.2024 па 30.11.2024 будзе дзейнічаць зніжка да 50% ад мінімальных апублікаваных тарыфаў па наступных напрамках (як туды, так і назад):
Санкт-Пецярбург - Мінск-Баку / Ерэван/ Астана/ Тбілісі/ Батумі / Кутаісі / Дубай / Стамбул / Дэлі/ Ташкент / Туркменбашы / Урумчы;
Масква-Мінск-Баку / Ерэван / Астана/ Тбілісі/ Батумі / Кутаісі / Дубай / Стамбул / Дэлі/ Ташкент / Туркменбашы/ Урумчы;
Калінінград-Мінск-Баку / Ерэван / Астана / Тбілісі / Батумі / Кутаісі / Дубай / Стамбул / Дэлі/ Ташкент / Урумчы;
Сочы-Мінск-Астана/ Ташкент;
Екацерынбург-Мінск-Баку / Ерэван / Тбілісі/ Батумі/ Кутаісі / Стамбул;
Казань-Мінск-Баку / Ерэван / Тбілісі/ Батумі / Кутаісі / Дубай / Стамбул/ Ташкент;
Урумчы-Мінск-Баку/ Ерэван/ Тбілісі/ Батумі/ Кутаісі / Стамбул.
Перыяд падарожжа: з 22.11.2024 па 29.03.2025 уключна.
Паважаныя пасажыры, звярніце ўвагу на важныя дэталі!
- Білет «Прома»,звароту не падлягае, колькасць месцаў на рэйсе ў тарыфным брэндзе «Прома» абмежавана.
- Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння для тарыфу па маршруце туды-назад - 1 месяц.
- Камбінацыя тарыфнага брэнда «Прома» з іншымі даступнымі брэндамі дазволена. Пры гэтым у выпадку камбінацыі тарыфных брэндаў да ўсяго авіябілета прымяняюцца правілы абмену/вяртання тарыфнага брэнда «Прома».
- Акцыйны білет на прамыя рэйсы можна купіць на афіцыйным сайце belavia.by. Білеты на трансферныя рэйсы можна набыць не толькі на сайце, але і афлайн: у офісах продажаў і ў агентаў авіякампаніі.
- Ці трэба ўводзіць промокод? Не. Пакажыце патрэбны вам маршрут і шукайце тарыфны брэнд «Прома».
- Калі вы ляціце не прамым рэйсам, а праз Мінск, то ўлічвайце, што скарыстацца толькі адным сегментам білета па акцыі нельга. То бок, калі вы набылі білет Масква-Мінск-Стамбул, то ляцець толькі з Мінска ў Стамбул не атрымаецца. Па ўмовах акцыі непаслядоўнае выкарыстанне палётных купонаў забаронена.
- Да білетаў, набытых па тарыфе «Прома», не прымяняюцца зніжкі для дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў.