Навіны Белавія

17 Мая 2025

Belavia пераносіць некаторыя рэйсы Мінск-Батумі-Мінск у аэрапорт Кутаісі

Па 15 чэрвеня ў міжнародным аэрапорце Батумі запланаваны рамонт узлётна-пасадачнай паласы. У сувязі з гэтым авіякампанія "Белавія" вымушаная змяніць аэрапорт прылёту/вылету для некаторых рэйсаў з Мiнска ў Батумі і назад: яны перанесеныя ў Міжнародны аэрапорт Кутаісі.

Частка рэйсаў будзе па-ранейшаму выконвацца ў/з аэрапорта Батумі, цяпер авіякампанія карэктуе расклад па дадзеным маршруце.

Пасажыры, якія ўжо аформілі квіткі, могуць адсачыць актуальную інфармацыю на сайце belavia.by у графе "статус браніравання".

Калі вы набылі квіток у / з Батумі, для вашага рэйса зменены аэрапорт, але вы не гатовыя змянiць маршрут, вы можаце вярнуць поўны кошт за квіткі.

Прыносім прабачэнні за нязручнасці, якія ўзніклі па незалежных ад нас прычынах.