Навіны Белавія
14 Чэрвеня 2025
Першы рэйс Airbus A330-200 Мінск-Стамбул-Мінск паспяхова завершаны
Наш Airbus A330-200 упершыню выканаў рэгулярны рэйс!
Прыгожы вылет з Мінска і паспяховае прызямленне ў міжнародным аэрапорце Стамбула! На борце — 177 пасажыраў. А ўжо ўвечары ў Нацыянальным аэрапорце Мінск авіякампанія сустрэла 190 пасажыраў, якія вярнуліся ў Беларусь.
Пасажыры ацанілі камфорт A330-200. Мы атрымалі шмат станоўчых водгукаў.
- У эканом-класе — больш прасторы паміж радамі.
- У бізнэсе — крэслы раскладваюцца ў паўнавартасную гарызанталь.
- І галоўнае — гэты самалёт можа выконваць палёты на 12.000 кіламетраў!
Плануецца, што свой наступны рейс з Мінска Airbus А330 - 200 выканае ўжо заўтра і таксама ў Стамбул. Акрамя Турцыі, у палётнай праграме Airbus A330 - 200 у бліжэйшы час прадугледжаны яшчэ два напрамкі – Масква і Дубай.