Катэгорыі пасажыраў
Авіякампанія "Белавія" здзяйсняе перавозку спецыяльных катэгорый пасажыраў, да якіх адносяцца:
- несуправаджальныя дзеці;
- цяжарныя жанчыны;
- цяжкахворыя і людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі;
- сляпыя/глухія пасажыры.
Пакупка авіябілета для пасажыраў спецыяльнай катэгорыі здяйсняецца толькі праз агента продажу авіяперавозак. Пры браніраванні авіябілетаў абавязкова паведаміце агенту пра ўсе асаблівасці перавозкі даных пасажыраў, каб авіякампанія магла забяспечыць усе ўмовы для іх падарожжа.
Несуправаджальныя дзеці
У якасці несуправаджальных могуць перавозіцца дзеці ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў уключна, якія падарожнічаюць без бацькоў і не давераны каму-небудзь з пасажыраў. Па жаданні бацькоў у якасці несуправаджальных да перавозкі на рэйсах ААТ “Авіякампанія “Белавія” могуць прымацца дзеці ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў уключна.
Несуправаджальныя дзеці прымаюцца да перавозкі толькі пасля запаўнення і падпісання бацькамі ці апекунамі Заявы аб перавозцы несуправаджальнага дзіцяці і аплатай адпаведнага тарыфу для дарослага пасажыра і ўстаноўленага збору.
Кошт збору за паслугу па перавозцы несуправаджальнага дзіцяці (у адзін бок) складае:
- 50EUR / 60USD / 50GBP * за прамую перавозку;
- 100EUR / 120USD / 100GBP * за перавозку транзітам праз Мінск;
* Стаўка ў USD прымяняецца толькі для продажу перавозак UMNR ў Ізраілі і Туркменістане, стаўка ў GBP - толькі для продажу перавозак у Вялікабрытаніі. Для ўсіх астатніх тэрыторый прымяняецца стаўка ў EUR.
У выпадку, калі маршрут перавозкі несуправаджальнага дзіцяці ўключае аэрапорты Амстэрдама або Жэневы, збор за паслугу складзе на 100 EUR больш.
Авіякампанія прадастаўляе дзіцяці асобнае месца ў пасажырскім салоне і дазваляе бясплатны правоз багажу па ўстаноўленным нормам.
Да, падчас і пасля палету несуправаджальныя дзеці заўсёды знаходзяцца пад даглядам дарослага чалавека (прадстаўнік, агент ці бортправаднік авіякампаніі) і па прыбыцці рэйса перадаюцца асобе, якая вызначана для яго сустрэчы.
ААТ «Авіякампанія «Белавія» не прымае несуправаджальных дзяцей да перавозкі на чартарных рэйсах.
Цяжарныя жанчыны
Перад палетам абавязкова звярніцеся па кансультацыю ўрача аб проціпаказаннях і рэкамендацыях адносна запланаванай паездкі.
Перавозка цяжарных жанчын ажыцяўляецца пры ўмове, што яна выконваецца не пазней 4-х тыдняў да тэрміну меркаваных родаў і калі няма верагоднасці заўчасных родаў, што павінна быць пацверджана медыцынскім заключэннем. Медыцынскае заключэнне павінна быць аформлена не раней, чым за 7 дзен да пачатку палету.
Цяжарным жанчынам можа быць адмоўлена ў авіяперавозцы, калі медыцынскае заключэнне не было прадастаўлена авіякампаніі.
Перавозка цяжкахворых пасажыраў і людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі
Авіякампанія "Белавія" прымае да перавозкі пасажыраў, у якіх фізічны ці псіхічны стан здароўя патрабуе асаблівай увагі. Пры браніраванні авіябілетаў для такіх пасажыраў паведаміце агенту продажу авіяперавозак аб іх асаблівым статусе. Для перавозкі цяжкахворых пасажыраў і людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі авіякампаніі павінна быць прадастаўлена падпісанае ўрачом медыцынскае заключэнне, дзе павінны быць пазначаны спецыяльныя патрабаванні да ўмоў перавозкі. Цяжкахворыя пасажыры ці людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ажыцяўляюць перавозку з суправаджальнай асобай.
Звяртаем Вашу ўвагу, што з мэтаю забеспячэння беспекі, выканання тэхнічных і эксплуатацыйных патрабаваняў авіякампанія можа абмежаваць іх колькасць на любым сваім рэйсе, нават калі размяшчэнне гэтых пасажыраў адпавядае спецыяльным патрабаванням з кваліфіцыраванным суправаджэннем уключна.
Дапускаецца перавозка людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на насілках толькі з суправаджальнай асобай пры ўмове аплаты перавозкі ў 6-кратным памеры тарыфу Flex c спаганяннем аэрапортавых збораў у аднаразовым памеры і спаганяннем паліўных і іншых збораў у 6-кратным памеры. Норма багажу складае 1 месца да 32 кг. Таксама па папярэднім узгадненні з авіякампаніяй без спаганяння дадатковай платы дапускаецца правоз патрэбнага ў палёце дазволенага медычнага абсталявання.
У выпадку калі перавозка пасажыра на насілках ажыццяўляецца чартарным рэйсам, авіякампанія спаганяе з пасажыра фіксаваную стаўку ў памеры 200 еўра за сягмент дзеля пакрыцця выдаткаў, што ўзнікаюць у звязку з абслугоўваннем дадзенага пасажыра.
Авіякампанія мае права адмовіць у перавозцы хворага пасажыра на насілках пры адсутнасці на паветраным судне ўмоў, неабходных для перавозкі такіх хворых.
Калі ўзрост, фізічны ці псіхічны стан пасажыра можа падчас палета пагоршыць яго здароўе ці стварыць пагрозу яго жыццю. Перавозка такога пасажыра ажыцяўляецца пры ўмове, што авіякампанія "Белавія" не нясе адказнасці за наступствы, якія з’яўляюцца вынікам пазначанных прычын.
Сляпыя/глухія пасажыры
Пры перавозцы сляпога/глухога пасажыра авіякампанія "Белавія" можа патрабаваць прадаставіць адпаведны дакумент і наяўнасць суправаджальнай асобы.
У выпадку, калі сляпы/глухі пасажыр падарожнічае ў суправаджэнні сабакі-павадыра, сабаку дазваляецца правозіць бясплатна ў пасажырскім салоне паветранага судна звыш нормы бесплатнаго правозу багажу. Пры гэтым, неабходна прадставіць афіцыйны дакумент аб спецыяльнай трэніроўцы сабаку і падчас палету сабака ў намордніку і на павадку павінен знаходзіцца каля ног пасажыра.