Пашпарты і візы
Кожны пасажыр, якi ляціць рэйсам ААТ «Авіякампанія «Белавія», павінен мець усе неабходныя для вандравання дакументы, сапраўдныя на момант перавозкі.
-
Праязныя дакументы, якія пацвярджаюць яго асобу:
- нацыянальны пашпарт/біяметрычны пашпарт
- дыпламатычны пашпарт/біяметрычны дыпламатычны пашпарт
- службовы пашпарт/біяметрычны службовы пашпарт
- афіцыйны пашпарт/біяметрычны афіцыйны пашпарт
- спецыяльны пашпарт/біяметрычны спецыяльны пашпарт
- пасведчанне грамадзяніна, які не дасягнуў 16-гадовага ўзросту (калі прымяняецца)
- кніжка марака
- пасведчанне на вяртанне ў краіну рэгістрацыі (калі прымяняецца)
- праязны дакумент/біяметрычны праязны дакумент
-
Дакументы, якія дазваляюць уезд на тэрыторыю краіны прызначэння або транзіт праз тэрыторыю замежнай дзяржавы пры транзітным/трансферным падарожжы:
- уязная віза
- транзітная віза
- від на жыхарства або дазвол на пражыванне, працу/ вучобу і г.д
- Даведка аб прышчэпках (калі такая патрабуецца)
- Дадатковыя медыцынскія дакументы ( тэсты на COVID-19, сертыфікат пра вакцынацыю і г. д.)
Інфармацыя для пасажыраў з дзецьмі.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія падарожнічаюць са сваімі непаўналетнімі дзецьмі, абавязаны прадаставіць арыгінал дакумента, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка дзіцяці. Такімі дакументамі з'яўляюцца:
- пашпарт з запісам аб дзіцяці;
- арыгінал пасведчання аб нараджэнні непаўналетняга;
- пасведчанне аб усынаўленні (удачарэнні) або копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) непаўналетняга;
- пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага;
- дагавор аб перадачы непаўналетняга на выхаванне ў прыёмную сям'ю;
- дагавор аб умовах выхавання і забеспячэння непаўналетняга ў дзіцячым доме сямейнага тыпу;
- копія рашэння органа апекі і папячыцельства аб устанаўленні апекі або папячыцельства над непаўналетнім і прызначэнні грамадзяніна апекуном або папячыцелем непаўналетняга.
Увага! Калі дзіця падарожнічае з адным з бацькоў, натарыяльна завераны дазвол ад другога не патрабуецца.
Да ўвагі пасажыраў-грамадзян Рэспублікі Казахстан, якія вандруюць з Казахстана ў Беларусь або пункты Расійскай Федэрацыі праз Мінск!
Перавозка грамадзян Рэспублікі Казахстан па пасведчаннях асобы ЗАБАРОНЕНА.
Перавозка дзяцей-грамадзян Рэспублікі Казахстан па сведчаннях аб нараджэнні ЗАБАРОНЕНА.
Да ўвагі пасажыраў-грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія вандруюць з Казахстана ў Беларусь!
Перавозка грамадзян Расійскай Федэрацыі па ўнутраных пашпартах ДАЗВОЛЕНА.
Да ўвагі пасажыраў-грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія вандруюць з Расійскай Федэрацыі праз Мінск!
У адпаведнасці з правіламі міграцыйнай службы Францыі, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія вылятаюць з Рэспублікі Беларусь, транзітам праз аэрапорты Францыі ў трэцюю краіну, павінны мець транзітную візу.
Віза не патрабуецца пасажырам, у пашпартах якіх ёсць дзеючыя візы краін Шэнгена, Балгарыі, Ірландыі, Канады, Кіпра, Румыніі, ЗША, Харватыі, Японіі.
Пасажыр нясе адказнасць за наяўнасць, праўдзівасць і правільнасць афармлення ўязных/выязных дакументаў.
На рэгістрацыі пасажыр павінен падаць усе ўязныя, выязныя, медыцынскія і іншыя дакументы, якія патрабуюцца ў адпаведнасці з законамі, пастановамі, правіламі і загадамі ўрадаў краін, звязаных з перавозкай.
Белавія можа забараніць перавозку пасажыра, чые дакументы не былі прадстаўлены ў поўным аб'ёме або былі няправільна аформлены. Белавія не нясе адказнасці за страты і выдаткі пасажыра, звязаныя з невыкананнем пасажырам пералічаных патрабаванняў.
У адпаведнасці з "Асноўнымі правіламі перавозкі пасажыраў і багажу" ААТ «Авіякампанія «Белавія», пасажыры цалкам нясуць адказнасць за выкананне правілаў і патрабаванняў, устаноўленных паўнамоцнымі ўладамі краін:
- вылету
- транзіту
- трансферу
- прызначэнні
Аб уступленні ў сілу новай рэдакцыі пятай главы візавых правілаў Рэспублікі Беларусь
Пачынаючы з 1 верасня 2012 года ў «Нацыянальным аэрапорце Мінск» спыняецца выдача ўязных віз замежным грамадзянам, у краінах грамадзянскай прыналежнасці якіх маюцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь (паглядзець спіс: http://www.embassies.mfa.gov.by), за выключэннем выпадкаў руху такіх грамадзян у Рэспубліку Беларусь у складзе афіцыйных дэлегацый, па запрашэннях дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка або члена сям'і пры прад'яўленні афіцыйных дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць такіх абставін.
Практыка выдачы віз грамадзянам іншых дзяржаў захаваецца.
З падрабязнай інфармацыяй аб парадку афармлення віз для ўезду ў Рэспубліку Беларусь можна азнаёміцца на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Згодна з уведзеным з чэрвеня 2013 г. правілаў і рэгламенту ЕС (REGULATION (EU) № 610/2013 OF THE EUROPEAN PARLIAMENT AND OF THE COUNCIL of 26 June 2013 года) для ўезду ў краіны Шэнгенскага пагаднення і ЕС тэрмін дзеяння пашпарта павінен быць не старэйшы за 10 гадоў з моманту выдачы, нягледзячы на наяўнасць візы, а таксама іншага ўязнога дакумента (від на жыхарства).
Інфармацыя для кантактаў
- МЗС www.mfa.gov.by
- Іміграцыйныя ўлады краіны праходжання перадпалётнага афармлення (напрыклад: мясцовы пункт памежнага кантролю).