Правілы выкарыстання электронных прылад на борце паветранага судна
- Электронныя прылады, забароненыя да выкарыстання на борце на ўсіх этапах палёту:
- АМ/FM прыёмнікі, іншыя прылады (тэлевізары і гэтак далей);
- прылады з дыстанцыйным кіраваннем;
- прылады, якія выпраменьваюць электрамагнітныя хвалі;
- рацыі і інш.;
- бесправадныя прылады, напрыклад, клавіятура.
- Электронныя прылады, дазволеныя да выкарыстання без абмежаванняў:
- электронныя гадзіннікі;
- партатыўныя дыктафоны;
- слыхавыя апараты;
- кардыёстымулятары;
- імплантаваныя медыцынскія прылады;
- партатыўныя электронныя медыцынскія прылады, дазволеныя Авіякампаніяй.
- Электронныя прылады, дазволеныя да выкарыстання без абмежаванняў да зачынення дзвярэй або на працягу стаянкі (на меркаванне камандзіра паветранага судна):
- мабільныя тэлефоны і смартфоны (з дазволу мясцовых улад);
- бесправадныя аксэсуары для кампутараў і мабільных тэлефонаў;
- аднабаковыя пэйджары (толькі прымаюць сігнал);
- усе іншыя электронныя прылады.
- Электронныя прылады з абмежаваннямі да выкарыстання:
- мабільныя тэлефоны і смартфоны;
- планшэты;
- прылады Bluetooth;
- электронныя кнігі;
- электронныя гульні;
- лічбавыя медыя плэеры (якія маюць функцыю перадачы).
На наступных этапах палёту: руленне, узлёт, гарызантальны палёт, зніжэнне і пасадка вышэйзгаданыя электронныя прылады дазволены да выкарыстання толькі ў «Палётным рэжыме», які павінен быць актываваны з моманту зачынення дзвярэй паветранага судна да моманту пакідання ўзлётна-пасадачнай паласы паветраным суднам пасля пасадкі.
Партатыўныя кампутары, наўтбукі, навігацыйныя прылады (GPS) і DVD-плэеры павінны быць выключаныя і прыбраныя ў месцы захоўвання на этапах рулення, узлёту, зніжэння і пасадкі.
На гэтых этапах палёту таксама забаронена выкарыстоўваць электраразеткі (пры іх наяўнасці) і ажыццяўляць падзарадку электронных прылад, выкарыстоўваць любыя віды навушнікаў.
- Электронныя прылады, дазволеныя да выкарыстання ў гарызантальным палёце:
- электронныя прылады без функцыі перадачы (напрыклад, DVD-плэеры);
- электронныя прылады ў «палётным рэжыме» (напр., смартфоны, планшэты, наўтбукі, навігацыйныя прылады (GPS) і інш.).
- Электронныя прылады, дазволеныя да выкарыстання пасля пакідання ўзлётна-пасадачнай паласы паветраным суднам пасля пасадкі:
- мабільныя тэлефоны і смартфоны;
- планшэты;
- двухбаковы пэйджар.