Ежа з сабой
Паслуга даступна для рэйсаў з Калінінграда.
Падрыхтуйцеся да смачнага падарожжа і замоўце паслугу «Ежа з сабой»! Спадабаная страва будзе гатова да пачатку пасадкі на рэйс і Вы зможаце ўзяць яе з сабой у самалёт.
Як замовіць?
- Дадайце паслугу «Ежа з сабой» у браніраванне падчас куплі авіябілета на сайце belavia.by, ў раздзеле «Статус браніравання» або падчас праходжання анлайн-рэгiстрацыi, але не пазней за 4 гадзіны да вылету рэйса.
- За 10 хвiлiн да пачатку пасадкi на рэйс звярніцеся з пасадачным талонам на імя пасажыра, які аформіў паслугу, у кафэ «Неба», якое знаходзiцца каля гейту.
- Выдадзены заказ можна ўзяць з сабой у самалёт і атрымаць асалоду ад ежы падчас палёту.
Зварот паслугі магчымы не пазней за 24 гадзіны да вылету рэйса і ажыццяўляецца па месцы набыцця паслугі ў валюце і форме аплаты, указаных у квітанцыі.
Заява на ануляванне паслугі, аплачанай на сайце, і вяртанне грашовых сродкаў, знаходзіцца тут.
Паслуга аказваецца ТАА «Аэробар».
Тэл.: (+7963) 295 55 53
E-mail: aerobar.kld@gmail.com