Трансфер
Для таго, каб Ваша падарожжа прайшло найболей камфортна, а дарога ў/з аэрапорта не адняла шмат часу, Вы можаце заказаць паслугу персанальнага трансферу ад нашага партнёра – транспартнай кампаніі «Ютаргруп».
У дадзены момант трансфер ажыццяўляецца ў Нацыянальны аэрапорт Мінск з любой кропкі Беларусі і назад на наступных тыпах аўтамабіляў:
Калі не знайшлі свой кірунак у форме замовы, то проста вызначце ў заўвагах жаданы адрас і з вамі звяжуцца спецыялісты.
Заказ паслугі магчымы не пазней за 2 гадзіны да часу падачы аўтамабіля.
Пры неабходнасці, падчас заказу трансферу Вы можаце перадаць якія-небудзь пажаданні да паслугі (напрыклад, дзіцячае крэсла, ангельскамоўны кіроўца і г.д.). У выпадку, калі Вы плануеце перавозіць некалькі месцаў багажу, калі ласка, таксама паведаміце пра гэта, каб для Вас змаглі прапанаваць найболей прыдатны варыянт аўтамабіля.
Пасля афармлення заказу, не пазней, чым за 2 гадзіны да падачы аўтамабіля, на азначаную электронную пошту, тэлефон або месэнджар будуць адпраўлены ўсе патрэбныя дадзеныя па Вашым падарожжы: марка, колер, нумар аўтамабіля, імя і тэлефон кіроўцы.
У кошт паслугі трансферу з Нацыянальнага аэрапорта Мінск уключана безкаштоўнае чаканне да 1 гадзіны з моманту прызямлення самалёта, каб Вы маглі не спяшаючы атрымаць багаж і прайсці ўсе патрэбныя працэдуры. Таксама Вы можаце не хвалявацца, калі Ваш рэйс затрымваецца – усе змены раскладу адсочваюцца і аўтамабіль будзе пададзены да актуальнага часу прылёту. Кіроўца будзе Вас сустракаць з іменнай таблічкай у сектары прылёту Вашага рэйса (паказаны на табло ў аэрапорце).
Адмяніць паслугу можна не пазней за 2 гадзіны да моманту падачы аўтамабіля. Для гэтага звярніцеся ў службу падтрымкі 24/7:
- Тэл.: +375 29 6577212 (таксама з дапамогай месэнджараў Viber, WhatsApp, Telegram)
- E-mail: auto@rentauto.by
У выпадку калі ў Вас узнікнуць якія-небудзь пытанні або Вы жадаеце ўнесці ўдакладненні і змены да заказу, Вы таксама заўсёды можаце звярнуцца 24/7 у службу падтрымкі па паказаных кантактах.
Паслуга персанальнага трансферу аказваецца таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Ютаргруп".