Выбар месцаў
Белавія прапануе паслугу «Папярэдні выбар месца ў салоне» на ўсіх рэгулярных рэйсах авіякампаніі (акрамя рэйсаў, што вылятаюць з Дубая, Дэлi, Туркменбашы, Урумчы, Шарджы), а таксама чартарных рэйсах, што вылятаюць з Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Анталіі, Бодрума, Ізміра, Хургады і Шарм-эль-Шэйха.
Паслугу можна набыць у офісах продажаў, а таксама на сайце belavia.by у працэсе куплі авіябiлета або у раздзеле «Статус браніравання» пры наяўнасці бiлета з пацверджаным бранiраваннем на рэйс Белавiя не пазней за 24 гадзіны да вылету рэйса.
Таксама аформіць паслугу магчыма падчас анлайн-рэгістрацыі на рэйс (калі дадзены спосаб рэгістрацыі даступны).
Зважаем увагу, што пры праходжанні анлайн-рэгістрацыі спачатку месца пасажыру прызначаецца аўтаматычна і з'яўляецца безкаштоўным. Выбар іншага месца адбываецца ў адпаведнасці з умовамі набыцця паслугі «Папярэдні выбар месца ў салоне».
Кошт паслугі ўстаноўлены ў залежнасці ад катэгорыi месца, тарыфу ў авіябілеце, а таксама іншых умоў і адлюстроўваецца на кроку выбару месца. Плата за паслугу ўзiмаецца за палётны сегмент.
Пасажыры бізнес-класа могуць скарыстацца паслугай папярэдняга выбару месца ў салоне паветранага судна без дадатковай аплаты.
У рамках аказання паслугі пасажыру даецца магчымасць папярэдняга выбару месца адной з наступных катэгорый:
Катэгорыя 1 - Extra Leg Room Seat – месца ў салоне бізнес-класа* па авіябілету эканамічнага класа, пры адсутнасці на рэйсе пасажыраў бізнэс-класа;
Катэгорыя 2 - Bulkhead Seat – месца ў 1-м радзе салона эканомкласа, размешчаным за салонам бізнес-класа, у самалётах з канструктыўна вылучаным салонам бізнес-класа;
Катэгорыя 3 - Exit Row Seat – месца ў радах з павялічанай прасторай для ног, змесцаваных насупраць аварыйных выхадаў**;
Катэгорыя 4 - Front Of Cabin Seat – месца ў пачатку салона эканомкласа, за выключэннем згаданых вышэй катэгорый;
Катэгорыя 5 - Standard seat – стандартныя месцы ў салоне эканомкласа, за выключэннем згаданых вышэй катэгорый.
* месцы катэгорыі 1 прапаноўваюцца ў выпадку выканання рэйса самалётам з канструктыўна вылучаным салонам бізнес-класа. Набыццё месца катэгорыі 1 не цягне за сабой аказанне якіх-небудзь дадатковых паслуг (сілкаванне бізнес-класа, асобная стойка рэгістрацыі і г. д.).
** некаторыя крэслы дадзенай катэгорыі могуць мець неадкідную спінку.
Увага! Набыццё паслугі не азначае праходжанне рэгістрацыі на рэйс. Пасажыр павінен прайсці рэгістрацыю на рэйс зручным для яго спосабам.
Змяненне пасажырам абранага месца пасля аплаты паслугі не ажыццяўляецца. Для змены месца неабходны зварот і афармленне новай паслугі.
Зварот грашовых сродкаў, сплачаных за паслугу, ажыццяўляецца ў офісе продажаў пры звароце пасажыра не пазней за 3 гадзіны да вылету рэйса па раскладзе.
Заява на ануляванне папярэдне выбранага месца, аплачанага на сайце авіякампаніі belavia.by, і вяртанне грашовых сродкаў знаходзіцца тут.
Белавiя пакідае за сабой права абмяжоўваць аказанне паслугі для розных тыпаў паветраных суднаў і на розных маршрутах у адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі палётаў і тэхнічнымі магчымасцямі, а таксама ў залежнасці ад катэгорыі пасажыра.
Пры змене раскладу, замене паветранага судна, змене кампаноўкі салона Белавiя, ў мэтах захавання за пасажырам замоўленай паслугі, ажыццяўляе змену забраніраванага месца ў межах абранай катэгорыі ў аўтаматычным рэжыме, але не гарантуе захавання нумара прызначанага месца. Авiякампанiя прыме ўсе магчымыя меры для захавання сумеснага размяшчэння пасажыраў, якія забраніравалі паслугу ў адным браніраванні. Афармляючы паслугу, пасажыр дае сваю згоду на змяненне месца ў межах аплачанай катэгорыі ў названых вышэй выпадках.
У выпадку тэхнічнай немагчымасці даць месца аплачанай катэгорыі Белавiя пакрые кошт паслугі.
Белавiя не абавязаная апавяшчаць пасажыраў пра змены ў паслузе, звязаныя з заменай тыпу і/альбо кампаноўкі паветранага судна без змены раскладу руху паветранага судна.
Звяртаем Вашу ўвагу, што продаж паслугі можа быць абмежаваны для некаторых катэгорый пасажыраў. Напрыклад, пасажыр, які абірае месца ў радзе аварыйнага выхаду, павінен быць не маладзей за 18 гадоў, знаходзіцца ў добрым фізічным стане, падарожнічаць без немаўлят і разумець ангельскую мову, каб дапамагчы экіпажу ў выпадку экстраннай эвакуацыі.
У выпадку, калі ў працэсе набыцця паслугі выбрана месца з тых, да пасажыраў якіх прад'яўляюцца адмысловыя патрабаванні, пасажыр будзе мець магчымасць азнаёміцца з указанымі патрабаваннямі авіякампаніі да этапу аплаты паслугі. Купля такога месца азначае пацверджанне адпаведнасці пасажыра вызначаным патрабаванням і згоды з імі
Экіпаж паветранага судна, не зважаючы на набытыя ў радзе аварыйнага выхаду месцы, мае права запатрабаваць, каб Вы вызвалілі месца, калі гэта будзе палічана неабходным у інтарэсах бяспекі альбо калі Вы не адпавядаеце якім-небудзь іншым патрабаванням. Пры гэтым кошт паслугі не вяртаецца!