Правіла перавозкі урнаў з пылам

Агульная інфармацыя

На рэйсах ААТ «Авіякампанія «Белавія» перавозка урнаў з пылам ажыццяўляецца толькі ў багажна-грузавым адсеку ў якасці грузу ці зарэгістраванага багажу. Пры перавозцы ў якасці зарэгістраванага багажу урна з пылам прымаецца да перавозкі як асобнае месца багажу і не ўкладаецца ў іншы багаж.

Перавозка урнаў з пылам у якасці зарэгістраванага багажу ажыццяўляецца па ўзгадненні з авіякампаніяй з абавязковым папярэднім браніраваннем не меней за 24 гадзіны да вылету. Пры браніраванні патрэбна паведаміць габарыты і агульную вагу урны разам з пакаваннем. Урна з пылам прымаецца да перавозкі толькі ў тым выпадку, калі магчымасць яе перавозкі пацверджана авіякампаніяй.

Браніраванне і перавозка ўрнаў з пылам у якасці зарэгістраванага багажу ажыццяўляецца толькі на рэйсах ААТ «Авіякампанія «Белавія» да пункта прызначэння ці да першага транзітнага пункта. У выпадку выканання «код-шэрынгавага» рэйса ці інтэрлайн-перавозкі з удзелам іншага перавозніка (іншых перавознікаў) далейшая перавозка магчыма толькі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны ўвозу (транзіту) і на падставе пацверджання іншага ўдзельніка перавозкі (іншых удзельнікаў перавозкі).

Рэгістрацыя ўрнаў з пылам для перавозкі ў якасці зарэгістраванага багажу ажыццяўляецца толькі ў аэрапорце на агульных стойках рэгістрацыі.

Кошт

Перавозка урны з пылам не ўваходзіць у норму бясплатнай перавозкі багажу і аплачваецца як дадатковае месца незалежна ад колькасці іншага багажу ў адпаведнасці з усталяванымі авіякампаніяй правіламі і тарыфамі. Памер збору паказаны па спасылцы.

Патрабаванні да дакументаў

Пры афармленні на стойцы рэгістрацыі ў аэрапорце пасажыр павінен падаць арыгіналы ці натарыяльна запэўненыя копіі наступных дакументаў:

  • сведчанне пра смерць, выдадзенае дзяржаўнымі органамі ці ў консульскім аддзяленні замежнай дзяржавы;
  • сведчанне/даведку пра правядзенне крэмацыі, выдадзенаю у крэматорыі;
  • дакумент, што пацвярджае герметычнасть залітаванай урны і нябытнасць у ёй іншародных прадметаў (даведка пра не ўкладанні);
  • іншыя сведчанні і даведкі, якія дзейнічаюць згодна з заканадаўствам у краіне адпраўлення, прызначэння (транзіту), калі дастасоўна.

У выпадку міжнароднай перавозкі ўсе пералічаныя вышэй дакументы патрэбна падаць у 2-х асобніках: на рускай мове і на ангельскай мове (калі патрабуецца).

Пры вылеце з Нацыйнага аэрапорта Мінск за межы Еўразійскага эканамічнага саюза ўрна з пылам падлягае мытнаму дэклараванню ў пісьмовай форме.

Патрабаванні да пакавання

Урна з пылам павінна быць герметычна зачынена, апячатана і прамаркіравана.

Урна з пылам дапускаецца да перавозкі толькі пры наяўнасці адмысловага пакавання (кантэйнера), прадугледжанай для перавозкі урнаў і якая забяспечвае яе надзейную транспартыроўку. Кантэйнер з урнай павінен быць апламбаваны. Усярэдзіне кантэйнера з урнай забараняецца перавозіць асабістыя рэчы нябожчыка.

Усярэдзіне урны (кантэйнера з урнай) не павінны быць усталяваны якія-небудзь экраны, што абмяжоўваюць бачнасць сканараў пры праходжанні надгляду на авіяцыйную безопасность.

Адказнасць

Пасажыр нясе адказнасць за наяўнасць належным чынам аформленых у адпаведнасці з заканадаўствам і патрабаваннямі адпаведных улад краіны вылету, прызначэння ці транзіту (трансферу) дакументаў на перавозку ўрны з пылам, а таксама яе належнае пакаванне.