Бізнес-зала

Зрабіце Ваша падарожжа яшчэ больш прыемным і камфортным з дапамогай дадатковай паслугі* «Бізнес-зала» ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Скарыстацца сэрвісам можна пры вылеце прамымі рэгулярнымі і чартарнымі рэйсамі авіякампаніі «Белавія».

Набыць паслугу можна як на сайце belavia.by (падчас куплі авіябілета ці пазней у раздзеле «Статус браніравання»), так і ў касах авіякампаніі або агентаў, але не пазней за 2 (дзве) гадзіны да вылету рэйса.

Пасажыр з аформленай паслугай павінен звярнуцца для атрымання запрашэння ў бізнес-залу на стойку рэгістрацыі эканом-класа ў аэрапорце і прад'явіць яго пры ўваходзе ў бізнес-залу.

Дзеці ва ўзросце да 2 гадоў у суправаджэнні дарослага пасажыра, які аформіў дадзеную паслугу, могуць скарыстацца бізнес-залай безкаштоўна. Кошт паслугі для дзяцей старэйшых за 2 (два) гады адпавядае кошту для дарослага пасажыра.

Карыстанне бізнес-залай магчыма на працягу не больш за 3 (тры) гадзіны. Кожная наступная гадзіна знаходжання аплачваецца пасажырам самастойна згодна з дзеючым тарыфам Нацыянальнага аэрапорта Мінск у самой бізнес-зале.

Іншыя паслугі, даступныя пасажырам бізнес-класа ў аэрапорце (напрыклад, праходжанне кантролю бяспекi праз асобныя пункты, прыярытэтная пасадка на борт і інш.), не прадастаўляюцца ў рамках гэтай паслугі.

Вяртанне паслугі магчыма:

  • пры звароце пасажыра за вяртаннем паслугі не пазней за 24 гадзіны да вылету рэйса па раскладзе;
  • пры вяртаннi пасажырам авіябілета пры ўмове, што рэгістрацыя на рэйс не выконвалася (на працягу аднаго года з моманту афармлення паслугі).

Вяртанне ажыццяўляецца па месцы набыцця паслугі ў валюце і форме аплаты, указаных у квітанцыі.

Заява на ануляванне паслугі «Бізнес-зала», аплачанай на сайце, і вяртанне грашовых сродкаў, знаходзіцца тут.

* Доступ у бізнес-залу для пасажыраў бізнес-класа, а таксама ўдзельнікаў элітных узроўняў праграмы лаяльнасці «Белавія Лідар» прадастаўляецца ў адпаведнасці з правіламі авіякампаніі і НЕ ў рамках гэтай дадатковай паслугі.