Навіны Белавія

20 Мая 2020

Аб вяртанні сродкаў за квіткі

Паважаныя пасажыры,
Спецыялісты авіякампаніі робяць усё магчымае, каб дапамагчы вам аператыўна.
Цяпер служба падтрымкі перагружаная і у першую чаргу абслугоўвае тых, хто вылятае ў бліжэйшыя 72 гадзіны. Спадзяемся на вашае разуменне і просім адкласці звароты да нас, калі гэта не тэрмінова.
Вяртанне сродкаў і змяненне даты палёту для адмененых рэйсаў магчымае да 31 снежня 2020. Пры звароце для вяртання сродкаў, калі ласка, дасылайце адразу заяву на вяртанне. Гэта дазволіць пры апрацоўцы ліста адразу перайсці да афармлення без дадатковых пытанняў з боку спецыялістаў.
Адразу вы атрымліваеце аўтаматычны адказ, далей нашыя спецыялісты апрацоўваюць усе заяўкі і ажыццяўляюць вяртанне грашовых сродкаў у парадку чаргі. Заява лічыцца прынятай у апрацоўку толькі пасля адказу спецыяліста, далей неабходна чакаць залічэння грашовых сродкаў.
Паважаныя пасажыры, калі ласка, калі вы даслалі запыт, не трэба яго дубліраваць - нашыя спецыялісты абавязкова вернуць вам сродкі альбо зменяць дату палёту згодна з указаннямі ў вашым лісце, але, магчыма, з невялікай затрымкай, у сувязі з ажыятажам. Мы робім усё, каб запыт кожнага ў хуткім часе быў задаволены.
Мы сочым за сітуацыяй і рэгулярна абнаўляем інфармацыю на старонцы пра сітуацыю з COVID-19.