Навіны Белавія

17 Мая 2021

Прыпыненне выканання рэйсаў

Шаноўныя пасажыры,
У сувязі з прыпыненнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін з-за сітуацыі з каронавірусам авіякампанія “Белавія” падаўжае прыпыненне палётаў па наступных напрамках:

  • Ашхабад па 5 ліпеня 2021;
  • Алматы па 30 мая 2021;
  • Жэнева па 30 кастрычніка 2021;
  • Ва ўсе пункты Расіі (акрамя Масква, Санкт-Пецярбург, Растоў-на-Доне, Казань, Ніжні Ноўгарад, Калінінград). У сувязі з адсутнасцю дазволу з боку Расiйскай Федэрацыі.

Вярнуць сродкі ці змяніць дату вылету на адмененыя рэйсы можна будзе да 30 чэрвеня 2021 года.

Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па дадзеным пытанні можна будзе ў любы час да 30 чэрвеня 2021 года - не абавязкова рабіць гэта менавіта цяпер. Усе дадзеныя вашага квітка захаваныя ў нашай сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля меркаванай даты палёту, назваўшы нумар вашага квітка. Змена даты вылету магчымая толькі адзін раз. У вас ёсць некалькі месяцаў на тое, каб абдумаць, калі вы хочаце ляцець па дадзеным квітку ў наступны раз.