Навіны Белавія

28 Чэрвеня 2021

Белавія аднаўляе перавозку жывёлаў на чартэрных рэйсах

З 1 ліпеня 2021 пасажыры “Белавія” зноў могуць падарожнічаць на чартэрных рэйсах са сваімі хатнімі гадаванцамі: авіякампанія адмяняе забарону на перавозку жывёлаў.

Як аформіць паслугу?
Для афармлення паслугі, калі ласка, звярніцеся да турыстычнага аператара (турагента), у якога быў набыты турыстычны пакет. Супрацоўнікі агенцтва запытаюць у вас усю неабходную інфармацыю і перададуць яе спецыялістам авіякампаніі, якія адказваюць за перавозку жывёлаў.

Звяртаем вашую ўвагу на тое, што браніраванне і аплату перавозкі жывёлы на кожным участку палёту неабходна ажыццявіць не пазней за 36 гадзін да вылету.
На жаль, колькасць жывёлаў на кожным рэйсе абмежаваная і залежыць ад тыпу паветранага судна.

З правіламі перавозкі жывёлаў можна азнаёміцца па спасылцы.