Rail and Fly
У рамках супрацоўніцтва ААТ «Авіякампанія «Белавія» з Нямецкай чыгункай (Deutsche Bahn) пасажыры авіяперавозчыка, набыўшы білет Rail&Fly, могуць даехаць на цягніку з/ў любога нямецкага горада, а таксама швейцарскага Базеля і аўстрыйскага Зальцбурга да/з аэрапортаў Франкфурта, Гановера ці Берліна.
Білет Rail&Fly - гэта камбінаваны білет, які дазваляе ажыццявіць авіяпералёт і падарожжа цягнікамі Нямецкай чыгункі (Deutsche Bahn) любога тыпу з неабходнымі перасадкамі.
Час дзеяння:
Чыгуначным білетам Rail&Fly Вы можаце карыстацца на працягу 24 гадзін да моманту вылету паветранага судна з аэрапортаў Германіі, а таксама на працягу 24 гадзін пасля прылёту самалёта.
Нумар цягніка і час яго адпраўлення, якія пазначаны ў білеце, не з'яўляюцца абавязковымі для пасажыра.
Расклад руху цягнікоў можна знайсці ў агенцтвах DB-reisezentrum, у турагенцтвах DB-Agency або на сайце Нямецкай чыгункі www.bahn.de .
Тып цягніка:
Чыгуначны білет Rail&Fly сапраўдны на ўсе цягнікі ICE, IC, EC, D, IRE, RE, RB, SB. Таксама чыгуначны білет Rail&Fly сапраўдны для цягнікоў City Night Line і ICE Sprinter з дадатковай аплатай і рэзерваваннем.
Білет не сапраўдны для паездак на цягніках Thalys, DB Autozug, спецыяльных цягніках і паездах у межах дзеяння грамадскага гарадскога транспарту (U-Bahn, Bus, Strassen-Bahn) акрамя Трансфертнай перавозкі, для паездак на лініях NE (не федэральныя ж/д лініі, прыватныя ж/д лініі), на DB / SEA (сумесныя з марскімі перавозкамі).
Пры выбары цягніка неабходна ўдакладніць час заканчэння рэгістрацыі на авіярэйс, каб прыбыць у аэрапорт загадзя. Рэкамендуецца прыбываць у аэрапорт за 2,5 гадзіны да адпраўлення самалёта.
Месцы продажаў:
Забраніраваць і аплаціць электронны білет Rail&Fly Вы можаце ў офісах авіякампаніі «Белавія», або ў турыстычных агенцтвах.
Увага! Дадзеная паслуга не прадастаўляецца пры браніраванні і афармленні авіябілетаў праз сайт авіякампаніі «Белавія». Набыты квіток на сайце авіякампаніі можна абмяняць на білет Rail&Fly ў офісах авіякампаніі з даплатай (за перавозку ў адзін бок у 2 класе 35 Еўра для дарослага пасажыра і 15 Еўра для дзіцяці, за перавозку ў адзін бок у 1 класе 70 Еўра для дарослага пасажыра і 30 еўра для дзіцяці).
Клас абслугоўвання
У залежнасці ад тарыфу, наземная перавозка Нямецкай чыгункі ажыццяўляецца ў вагонах першага альбо другога класа абслугоўвання.
Пры куплі білета Вам неабходна пераканацца у тым, што Вы атрымалі наступныя дакументы :
- Ваша браніраванне на авіяперавозку з кодам браніравання (шэсць загалоўных лацінскіх літар) і нумарам электроннага білета на самалёт (трынаццаць лічбаў), з дапамогай якіх можна затым самастойна раздрукаваць электронны білет на DB з сайта www.rail-checkin.com
Увага: Квіткі c сайта www.rail-checkin.com можна раздрукаваць не раней чым за 72 гадзіны да паездкі!
Дакументы, якія неабходна мець пры сабе падчас паездкі па Нямецкай жалезнай дарозе:
- Сапраўдны пашпарт.
- Раздрукаваны электронны білет DB з сайта www.rail-checkin.com (таксама магчымая мабільная версія на экране смартфона).
Змяненне браніравання і вяртанне:
-
Калі Вы вырашылі змяніць дату падарожжа, Вам неабходна зноў забраніраваць і раздрукаваць электронны білет Rail&Fly.
Калі Вам неабходна змяніць свой квіток Rail&Fly, які ўжо прайшоў регістрацыю, звярніцеся ў з цэнтр падарожжаў DB і прадастаўце свой новы расклад палётаў (маршрут), а таксама зарэгістраваны квіток Rail&Fly. У дзень паездкі ці максімум за дзень да гэтага DB пацвердзіць квіток Rail&Fly но новую дату паездкі. Звярніце ўвагу: для кожнага квітка дапушчаецца толькі адно змяненне.
УВАГА! Квіткі на чыгунку, якія прайшлі рэгістрацыю, вяртанню не падлягаюць, кампенсацыя за іх не прадугледжаная.
Калі Вы з-за тэхнічных праблем былі вымушаны набыць новы чыгуначны білет або Вам быў выстаўлены рахунак на аплату чыгуначнай перавозкі, Вы павінны звярнуцца ў офіс авіякампаніі па адрасе г. Мінск, вул. Няміга, 14а або ў прадстаўніцтва авіякампаніі ў Германіі (Belavia Airlines, Lurgialle 6-8, 60439 Frankfurt am Main germany@belavia.by). Пры гэтым Вам неабходна падаць наступны пакет дакументаў:
- арыгінал зноў набытага чыгуначнага білета або рахунак на аплату чыгуначнай перавозкі.
У выпадку пацверджання Нямецкай чыгункай наяўнасці тэхнічнай няспраўнасці, Вам вяртаецца кошт аплачанага білета, выдадзенага кантралёрам Нямецкай чыгункі, або анулюецца выдадзены для аплаты рахунак.