Электронны білет Rail and Fly
Rail & Fly - гэта камбінаваны квіток на чыгуначную перавозку да аэрапорта для наступнага вылету міжнародных рэйсам. Палажэння і ўмовы яго выкарыстання вызначаюцца вашай авіякампаніяй.
Агульныя палажэнні
Квіток Rail & Fly сапраўдны за 24 гадзіны да вылету з Германіі і 24 гадзіны пасля прылёту ў Германію.
Квіток Rail & Fly сапраўдны для паездкі на ўсіх цягніках DeutscheBahn (DB), а таксама на цягніках City Night Line і ICE Sprinter пры ўмове аплаты дадатковага збору і браніравання
Квіток Rail & Fly не сапраўдны для паездкі на цягніках Thalys, DB Autozug, спецыяльных цягніках альбо цягніках транспартных асацыяцый
Як атрымаць білет
- Зайдзіце на сайт: www.rail-checkin.com/#/step1 не раней, чым за 72 гадзіны да пачатку палёту.
- Унясіце Вашае імя і нумар квітка (альбо код браніравання - PNR)
- Выберыце “адправіць па e-mail” альбо “ адкрыць у акне Вашага браўзара” квіток Rail&Fly.
- Раздрукуйце квіток ці спампуйце на смартфон.
Электронныя квіткі Rail&Fly можна зручна спампаваць як дома, так і падчас паездак, раведаўшы сайт: www.rail-checkin.com/#/step1.
Раздрукоўка квітка ў гандлёвым аўтамаце DB з 1 чэрвеня не даступная.
Час прыбыцця цягніка ў аэрапорт і адпраўлення з аэрапорта
Час адпраўлення/прыбыцця цягніка, названы ў Вашых падарожных дакументах, не адпавядае раскладу. Расклад падбіраецца згодна з патрэбамі пасажыра. Неабходны расклад цягнікоў можна атрымаць у Перавозачным цэнтры DB (DB Travel Center), у DB трэвел-агенцтвах, якія маюць акрэдытацыю, ці на сайце: www.bahn.de. Падчас фарміравання раскладу неабходна разлічыць час такім чынам, каб быць на стойцы рэгістрацыі авіякампаніі як мінімум за дзве гадзіны да заканчэння рэгістрацыі.
Дакументы, неабходныя для паездкі
Квіток Rail&Fly (трэба раздрукаваць да пасадкі на цягнік ці спампаваць на смартфон).
Маршрут/Квітанцыя на авіяперавозку (Выдаецца Вашым агентам па браніраванні)
Пасведчанне асобы і/або пашпарт
Нявыкарыстаны ці не цалкам выкарыстаны квіток Rail&Fly
З таго моманту, як Вы атрымалі білет Rail&Fly, вяртанне або перабраніраванне авіябілетаў можа ажыцяўляцца толькі пры выкананні пэўных умоў. Умовы перабраніравання або анулявання авіябілетаў у розных авіякампаній - розныя.
Жадаем прыемнага падарожжа