Рэгістрацыя на рэйс

Для здзяйснення пералёту трэба мець пры сабе наступныя дакументы:

  • дзеючы пашпарт ці дакумент, які сведчыць аб асобе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;
  • наяўнасць дзеючай візы (пры неабходнасці);
  • для дзяцей да 18 год:
    • вандруе адзін – натарыяльна засведчаная згода бацькоў (апекуноў);
    • вандруе з адным з бацькоў – натарыяльна засведчаная згода ад другога з бацькоў не патрабуецца;
    • вандруе з бабуляй ці дзядулем – натарыяльна засведчаная згода законных прадстаўнікоў (бацькоў, апекуноў);
  • авіябілет (калі ён не электронны) ці маршрут-квітанцыю (для зручнасці).

Рэгістрацыя ў аэрапорце

У білеце адзначаны час вылету самалёта па месным часе. Мы прапануем прыбываць у аэрапорт не пазней за 2 гадзіны да вылету, таму што ў Вас павінна быць дастаткова часу ў аэрапорце для праходжання кантролю (мытняга, пагранічнага і, пры неабходнасці, санітарна-каранціннага, эміграцыйнага, ветэрынарнага, фітасанітарнага).

На рэйсах «Белавія» рэгістрацыя пасажыраў пачынаецца за 2 гадзіны і заканчваецца за 40 хвілін да адпраўлення рэйса.

У аэрапортах ААЭ (Дубай, Шарджа) і Індыі (Дэлі) рэгістрацыя пасажыраў пачынаецца за 3 гадзіны і заканчваецца за 60 хвілін да адпраўлення рэйса.

Авіякампанія не нясе адказнасці перед пасажырамі, якія спазніліся на рэгістрацыю ці на пасадку на рэйс, і ў мэтах захавання рэгулярнасці палётаў не затрымлівае вылет паветранага судна, каб чакаць такіх пасажыраў.

Стойкі рэгістрацыі пасажыраў бізнэс-класа і пасажыраў эканамічнага класа маюць адпаведныя значэнні: «Бізнэс-клас» (“BusinessClass”) і «Эканом-клас» (“EconomyClass”).

Пасажыры элітных узроўняў праграмы «Белавія Лідэр» абслугоўваюцца на стойцы «Бізнэс-клас» (“BusinessClass”). Пасажыры бізнес-класа і элітных узроўняў праграмы «Белавія Лідэр» абслугоўваюцца па-за чаргой, калі рэгістрацыя праходзіць на адной стойцы з пасажырамі эканом-класа.

У асобных аэрапортах можа быць уведзена абмежаванне на прадастаўленне бізнэс-залы пасажырам бізнес-класа і элітных узроўняў праграмы «Белавія Лідэр».

Самастойная рэгістрацыя

Самастойная рэгістрацыя – зручны спосаб сэканоміць час. Напрыканцы ўсіх этапаў Вы атрымліваеце пасадачны талон, з якім магчыма, па прыбыцці ў аэрапорт, адразу ж праходзіць кантроль і накіроўвацца да пасадкі.

Дадзеная паслуга магчыма толькі пры наяўнасці электроннага білета і толькі на рэйсы, якія выконваюцца авіякампаніяй «Белавія».

Калі ў Вас ёсць багаж, то яго патрэбна здаць на спецыяльнай стойцыDROP-OFF (пры яе наяўнасці ў аэрапорце вылету) ці на стойцы, дзе праходзіць рэгістрацыя на Ваш рэйс. Здаць багаж магчыма не пазней часу заканчэння рэгістрацыі (40 хвілін да адпраўлення рэйса). Звяртаем Вашу ўвагу, што багаж і ручная паклажа павінны адпавядаць правілам правозу багажа.

Анлайн

Авіякампанія «Белавія» прапануе паслугу самастойнай рэгістрацыі на сваім афіцыйным сайце. Анлайн-рэгістрацыя пачынаецца за 24 і заканчваецца за 2 гадзіны да вылету па раскладзе. Для пошуку браніравання Вам спатрэбіцца:

  • пільна азнаёміцца з умовамі Анлайн-рэгістрацыі і пацвердзіць гэта;
  • увесці нумар электроннага білета і прозвішча пасажыра.

Зважаем увагу, што пры праходжанні анлайн-рэгістрацыі месца ў салоне паветранага судна спачатку прызначаецца пасажыру аўтаматычна і з'яўляецца безкаштоўным. У выпадку жадання пасажыра змяніць аўтаматычна прызначанае месца, выбар іншага месца будзе адбывацца ў адпаведнасці з умовамі набыцця паслугі «Папярэдні выбар месца ў салоне». У выпадку, калі дадзеная паслуга была аформлена раней, то рэгістрацыя будзе ажыццяўлена на папярэдне абранае месца.

Далей проста кіруйцеся ўказаннямі. Напрыканцы Вы атрымаеце мабільны пасадачны талон. Для зручнасці ці пры атрыманні Інфакарты, якая не дазваляе прайсці на борт самалёта, магчыма раздрукаваць звычайны пасадачны талон, абраўшы варыянт «Раздрукаваць пасадачны талон». Таксама пасадачныя талоны магчыма адправіць сабе на E-mail.