Правілы паводзінаў пасажыраў на борце

1

Займайце месца ў салоне ў адпаведнасці з квітком. Пры неабходнасці - у адпаведнасці з указаннем членаў экіпажа.

2

Размяшчайце ручную паклажу і асабістыя рэчы ў спецыяльна адведзеных месцах, указаных членамі экіпажа.

3

Забаронена ствараць сітуацыі, якія пагражаюць бяспецы палёту альбо жыццю, здароўю, гонару і годнасці пасажыраў, членаў экіпажа, работнікаў Авіякампаніі, а таксама дапускаць слоўную абразу і (альбо) фізічнае насілле ў адносінах да іх.

4

Зашпілівайце рамяні бяспекі пры ўключэнні табло «Зашпіліце рамяні» і пакідайце іх зашпіленымі да яго выключэння. Рэкамендуецца пакідаць рамяні бяспекі зашпіленымі на працягу ўсяго палёту.

5

Забараняецца ужываць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі альбо піва, акрамя прапанаваных экіпажам на борце паветранага судна (забарона на ўжыванне алкагольных, слабаалкагольных напіткаў альбо піва, у тым ліку, распаўсюджваецца на тавары, якія рэалізуюцца крамамі бяспошліннага гандлю на борце паветранага судна).

6

Курыць, выкарыстоўваць электронныя сістэмы курэння, сістэмы для спажывання тытуню на працягу ўсяго палёту, а таксама на тэрыторыі аэрадрома.

7

Не вынімайце з кантэйнера (клеткі) жывёлу, якая перавозіцца ў салоне.

8

Не выкарыстоўвайце аварыйна-выратавальнае абсталяванне без адпаведных указанняў членаў экіпажа. Забаронена пашкоджваць (выводзіць са строю) маёмасць альбо абсталяванне, якія належаць Авіякампаніі, а таксама выносіць іх з борта паветранага судна.
 

9

Не загрувашчвайце праходы салона, прастор паміж шэрагамі крэслаў і ў аварыйных выхадаў.
   
 

10

Забаронена праводзіць фота-відэаздымку пасажыраў, членаў экіпажа, работнікаў авіякампаніі без іх згоды.

 

З поўным текстам правіл паводзін пасажыраў на борце паветранага судна ААТ «Авіякампанія «Белавія» i адказнасцю за iх парушэнне можна азнаеміцца тут